• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • 24 траўня Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з дарадцам Байдэна па нацыянальнай бяспецы

    25 мая, 2021

    Ціханоўская распавяла Джэйку Салівану ўсе вядомыя дэталі затрымання Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыны Сафіі Сапегі. Яна дадала, што няма сумневаў, што да Рамана ў засценках турмы прымяняюцца катаванні. Ціханоўская прапанавала абмеркаваць далейшыя сумесныя дзеянні міжнароднай супольнасці, каб прыцягнуць вінаватых да адказнасці, вызваліць Рамана і іншых палітвязняў.

    Ціханоўская заклікала ЗША запусціць расследаванне па факце захопу самалёта і затрымання Пратасевіча і разглядзець магчымасць падтрымаць прыпыненне сяброўства Беларусі ў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі і Інтэрполе.

    «Сітуацыю з захопам самалёта нельга разглядаць асобна ад іншых рэпрэсіяў і жахлівых парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. Знішчэнне TUT.by, гібель Вітольда Ашурка, захоп Рамана – гэта ўсё вынік беспакаранасці рэжыму і адсутнасці рашучай рэакцыі з боку сусветнай супольнасці. Таму рэакцыя павінна быць усёабдымная, уключаючы санкцыі і палітычную ізаляцыю рэжыму», – падкрэсліла Ціханоўская.

    Яна паведаміла, што ўжо працуе з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр і прапанавала ЗША абмеркаваць вырашэнне крызісу на саміце Вялікай сямёркі ў Лондане з удзелам беларускіх дэмакратычных сіл і правесці гэтым летам міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўня па вырашэнні крызісу ў Беларусі.

    Неўзабаве пасля тэлефанавання з Саліванам прэзідэнт ЗША Джо Байдэн зрабіў заяву па Беларусі.

    Апошнія навіны