• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская заклікала Глабальныя прафсаюзы абараніць працоўных у Беларусі

    09 красавіка, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская накіравала ліст у Саюз глабальных прафсаюзаў і Міжнародную канфедэрацыю прафсаюзаў з просьбай абараніць правы працоўных у Беларусі. Яна падкрэсліла, што прафсаюзы могуць падтрымаць працу Офіса Святланы Ціханоўскай па ўзаемадзеянні з замежнымі кампаніямі, якія супрацоўнічаюць з беларускімі прадпрыемствамі.

    Сярод канкрэтных мер, якія можа распачаць бізнес:

    – зрабіць публічную заяву супраць гвалту і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі;
    – тлумачыць сваім беларускім пастаўшчыкам і партнёрам, што любыя дзеянні кіраўніцтва, якія парушаюць правы чалавека і стандарты вядзення бізнесу, непрымальныя. У тым ліку і пераслед за выказванне палітычных поглядаў;
    адмовіцца ад спонсарства любых спартовых або культурных мерапрыемстваў у Беларусі, якія праводзяцца рэжымам;
    – настойваць, каб беларускія партнёры зрабілі публічнымі факты парушэння правоў чалавека на прадпрыемствах;
    – узаемадзейнічаць з дэмакратычнымі прафсаюзамі і страйкамамі.

    У лісце Святлана Ціханоўская таксама заклікала падняць праз прафсаюзы дадзеныя пытанні ў тых кампаніях, якія працуюць c Беларуссю і з якімі ў Саюза выбудаваныя ўзаемасувязі: Danone, Coca-Cola, Nestle, Yara International, Bosch, Siemens, Hilton і многія іншыя. Важна забяспечыць абарону працоўных, якія ўдзельнічаюць у дэмакратычным руху ў Беларусі на працы і па-за ёй.

    Таксама абраная лідарка заклікала падтрымаць незалежныя прафсаюзы ў Беларусі, сярод якіх Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, Свабодны прафсаюз Беларускі, Беларускі Незалежны прафсаюз. На сёння важна аказаць дапамогу настаўнікам і выкладчыкам ВНУ, мастакам і працаўнікам культуры, аб'яднанню медыкаў, працоўным-будаўнікам, прадстаўнікам IT-сектара і транспартных сфер.

    Глабальны саюз IndustriALL прадстаўляе больш за 50 мільёнаў працоўных са 140 краін свету, занятых у горназдабыўной, энергетычнай і перапрацоўчай галінах. У сакавіку Святлана Ціханоўская ўжо сустракалася з кіраўніцтвам IndustriALL падчас працоўнага візіту ў Швейцарыю.

    Апошнія навіны