• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з прадстаўнікамі Глабальнага саюза IndustriALL

    10 сакавіка, 2021

    Святлана Ціханоўская правяла анлайн-сустрэчу з міжнароднай федэрацыяй прафсаюзаў – Глабальнага саюза IndustriALL, які ўяўляе больш за 50 мільёнаў працоўных з 140 краін свету, занятых у горназдабыўной, энергетычнай і перапрацоўчай галінах. На сустрэчы прысутнічаў генеральны дырэктар саюза Вальтэр Санчэс, намеснік генеральнага дырэктара Атле Хойе, прадстаўнікі Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў, Інтэрнацыяналу адукацыі і іншых прафсаюзных асацыяцый.

    На сустрэчы Святлана Ціханоўская:

    – распавяла пра парушэнні правоў незалежных прафсаюзаў і стачкамаў, а таксама пра непрымальныя ўмовы працы на шматлікіх дзяржпрадпрыемствах у Беларусі;
    – падзякавала IndustriALL за прынцыповую пазіцыю па гэтым пытанні і асуджэнне рэпрэсій супраць траіх работнікаў БМЗ у Жлобіне – Ігара Поварава, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара, якім у лютым прысудзілі 3 і 2,5 гады калоніі;
    – прапанавала IndustriALL уключыць у сяброўскія арганізацыі Беларускі Свабодны Прафсаюз і выключыць, у сваю чаргу, дзяржаўны Беларускі прафсаюз працоўных хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці;
    – заклікала IndustriALL сфакусавацца на працы з замежнымі кампаніямі, якія супрацоўнічаюць з беларускімі дзяржпрадпрыемствамі, – для абароны правоў працоўных;
    – у сувязі з масавымі рэпрэсіямі супраць студэнтаў і выкладчыкаў, палітычным пераследам прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці прапанавала выключыць Беларускі прафесійны саюз працоўных адукацыі і навукі з міжнароднага прафсаюза Інтэрнацыянал адукацыі;
    – заклікала дапамагчы новым беларускім асацыяцыям студэнтаў, працоўных аховы здароўя, а таксама ўключыць у сваю працу супольнасць медыкаў «Белыя Халаты».

    Падчас працоўнага візіту ў Швейцарыю Святлана Ціханоўская таксама сустрэлася з дырэктарам Міжнароднай арганізацыі працы Гаем Райдэрам і заклікала яго звярнуць увагу на парушэнні ў Беларусі права на свабоду асацыяцыяў і права на страйк.


     

    Апошнія навіны