• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі ў Празе

    11 кастрычніка, 2026

    Падчас візіту ў Прагу Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларускай супольнасцю Чэхіі. У ёй узялі ўдзел каля 20 чалавек — прадстаўнікі беларускай дыяспары, грамадскіх арганізацый і розных ініцыятываў.

    Падчас сустрэчы абмеркавалі дзейнасць беларускай супольнасці ў Чэхіі, арганізацыю культурных і грамадскіх мерапрыемстваў, падтрымку беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму, а таксама магчымасці далейшага супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

    Асобную ўвагу надалі важнасці захавання беларускай ідэнтычнасці за мяжой, умацаванню сувязяў паміж дыяспарай і дэмакратычнымі сіламі, а таксама ролі беларусаў замежжа ў прыцягненні міжнароднай увагі да сітуацыі ў Беларусі.

    Святлана Ціханоўская падзякавала ўдзельнікам за актыўнасць, салідарнасць і дапамогу беларусам:

    «Я шчыра захапляюся тым, наколькі моцная, актыўная і згуртаваная беларуская дыяспара ў Чэхіі. Колькі ў вас энергіі, колькі цікавых ініцыятываў і жадання дапамагаць адно аднаму і Беларусі.

    Для мяне вельмі каштоўна бачыць, што нават далёка ад дому беларусы не губляюць сувязі з Беларуссю, працягваюць дзейнічаць, аб’ядноўвацца і падтрымліваць тых, каму сёння асабліва патрэбная дапамога.

    Дзякуй кожнаму, хто знайшоў час прыйсці. За вашу шчырасць, адкрытасць, за пытанні, ідэі і цёплую атмасферу».

     

    Апошнія навіны