• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Мы зробім так, каб Дзень настаўніка стаў сапраўдным святам»

    05 кастрычніка, 2026

    5 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень настаўніка. 60 гадоў таму Міжнародная арганізацыя працы і ЮНЕСКА прынялі сумесную Рэкамендацыю, якая вызначае міжнародныя стандарты для педагагічнай прафесіі. Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі з гэтай нагоды:

    «Адзначаюць гэты дзень і ў Беларусі. З пафаснымі прамовамі, кветкамі, і з некаторымі асаблівасцямі — не 5-га, а 4-га. Ёсць у гэтым пэўная рацыя: маўляў, хопіць для свята і зарэзерваванай для яго першай нядзелі кастрычніка. 

    Але ці адпавядае становішча настаўніка тым самым стандартам, пад якімі 60 гадоў таму падпісалася і беларуская дэлегацыя ў ААН? Згодна з прынцыпам акадэмічнай свабоды, настаўнікі павінны мець права на прафесійную аўтаномію — самастойна выбіраць навучальныя матэрыялы, падручнікі і метады выкладання. Чулі пра такое? Ці вось яшчэ — адмова ад дыскрымінацыі: доступ да педагагічнай прафесіі і ўмовы працы павінны быць цалкам свабоднымі ад абмежаванняў па прыкмеце расы, полу, рэлігіі ці палітычных поглядаў. Ці ў адпаведнасці з гэтай Рэкамендацыяй уведзена пажыццёвая забарона на прафесію для асуджаных паводле «экстрэмісцкіх артыкулаў»? За верасень чорны спіс папоўнілі дзве настаўніцы. 

    Згодна з якімі рэкамендацыямі ЮНЕСКА школы ў Беларусі так упарта пераўтвараюць у казармы? З усімі гэтымі абавязковымі ваенна-палявымі зборамі, мілітарызаванымі гульнямі ад пачатковага класа і да апошняга курса ўніверсітэта, ці пасяджэнне педагагічнай секцыі рэспубліканскай педнарады па дапрызыўнай падрыхтоўцы на базе вайсковай часці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, якая з’яўляецца «узорнай» у разгоне мірных пратэстоўцаў і канваяванні асуджаных. 

    Наладжаныя з пачатку навучальнага года індывідуальныя агляды асабістых рэчаў вучняў дадаюць школе падабенства не толькі з казармай, але і з калоніяй для непаўналетніх. 

    Я магу толькі паспачуваць тым калегам, якія насуперак сістэме працягваюць выконваць свой прафесійны абавязак. Трымайцеся! Вядома, што сілы зла наймацнейшыя менавіта перад світанкам. І калі сонца загляне ў наша акенца, мы зробім так, каб Дзень настаўніка стаў сапраўдным святам».

    Апошнія навіны