• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з намеснікам Генсека ААН і кіраўнікамі міжнародных гуманітарных арганізацый

    24 верасня, 2026

    У Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у закрытай сустрэчы, арганізаванай намеснікам Генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Томам Флетчэрам і заснавальнікам аўстралійскага фонду Minderoo Foundation Эндру Форэстам.

    Сустрэча была прысвечаная будучыні міжнароднай гуманітарнай дапамогі — ролі краін G7, пашырэнню кола донараў, больш гнуткаму фінансаванню і перадачы большай ролі мясцовым арганізацыям.

    У сустрэчы ўдзельнічалі кіраўнікі агенцтваў ААН і найбуйнейшых міжнародных гуманітарных арганізацый, а таксама прадстаўнікі ЗША і Аўстраліі. Сярод іх — намеснік Генеральнага сакратара ААН і выканаўчая дырэктарка UNFPA Дыен Кейта, намеснік выканаўчага дырэктара UNICEF Тэд Чайбан, намеснік памочніка прэзідэнта ЗША і старшы дырэктар у Радзе нацыянальнай бяспекі ЗША Джэрэмі Левін, кіраўніца Save the Children Джанці Сорыпта і іншыя.

    Падчас сустрэчы Ціханоўская абмеркавала з Тэдам Чайбанам гуманітарныя праграмы, якія могуць быць карыснымі для беларусаў. З Эндру Форэстам гаварылі пра магчымасці падтрымкі незалежных беларускіх медыя праз The International Fund For Public Interest Media.

    З Джэрэмі Левінам Ціханоўская абмеркавала гуманітарныя намаганні амерыканскай адміністрацыі і Джона Коўла па вызваленні палітвязняў, а таксама неабходнасць падтрымкі людзей пасля вызвалення.

    Асобная размова адбылася з Ціранай Хасан, кіраўніцай амерыканскага офіса «Лекараў без межаў» (MSF USA) і былой выканаўчай дырэктаркай Human Rights Watch. Яны абмеркавалі дапамогу палітвязням, былым зняволеным і іх сем’ям. Хасан узначальвае MSF USA са студзеня 2026 года. 

    Некалькі гадоў таму падчас сустрэчы Ціханоўскай і Хасан у Давосе ўзнікла ідэя Міжнароднага гуманітарнага фонду для ахвяраў рэпрэсій у Беларусі. Сёння фонд дапамагае палітвязням, вызваленым і іх сем’ям, і да яго далучыліся 15 краін,

    «Для нас важна выкарыстоўваць такія сустрэчы, каб знаходзіць канкрэтную дапамогу беларусам ужо сёння — палітвязням, вызваленым, іх сем’ям, незалежным медыя і грамадзянскай супольнасці. Але трэба думаць і пра будучыню. Пасля дэмакратычных пераменаў Беларусі спатрэбіцца міжнародная падтрымка, каб аднавіць краіну пасля гадоў дыктатуры. І такія партнёрствы трэба будаваць ужо цяпер», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Апошнія навіны