• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вызваленне 25 палітзняволеных і форум Астрожскіх. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 14–20 верасня

    21 верасня, 2026

    ВЫЗВАЛЕННЕ 25 ПАЛІТВЯЗНЯЎ

    16 верасня 25 палітвязняў былі вызвалены і вывезены ў Літву. Святлана Ціханоўская прыехала сустракаць вызваленых палітвязняў, а таксама нагадала беларусам пра магчымасці дапамагчы вызваленым людзям.

    Святлана Ціханоўская:

    «Кожны вызвалены чалавек — гэта перамога. Таму сённяшняе вызваленне — гэта чарговы гуманітарны вынік, але далёка не канец гэтага працэсу. Праца павінна працягвацца, пакуль усе палітвязні не апынуцца на свабодзе. Мы будзем сустракаць вызваленых, дапамагаць ім вяртацца да жыцця пасля зняволення і працягваць нагадваць пра ўсіх, хто яшчэ чакае свайго дня свабоды».

    Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі распавёў пра тое, як прайшоў дзень пасля вызвалення 25 палітзняволеных і што адбываецца з іх рэлакацыяй і дакументамі.

    ФОРУМ АСТРОЖСКІХ

    18–19 верасня ў Кіеве праходзіла грамадска-палітычная частка V Форуму Астрожскіх — беларуска-ўкраінскай пляцоўкі для абмеркавання двухбаковых адносінаў паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай. Офіс Святланы Ціханоўскай прадстаўлялі дарадцы Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька. 

    Падчас дыскусіі дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк пацвердзіў падтрымку Украінай дэмакратычных сіл Беларусі. Таксама было анансавана стварэнне рабочай групы па пытаннях беларусаў ва Ўкраіне. Народны дэпутат Украіны Багдан Яроменка таксама адзначыў неабходнасць узмацніць парламенцкую супрацу з дэмакратычнымі сіламі.

    Адным з вынікаў Форуму стала прыняцце сумеснай заявы аб гвалтоўным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей у Расійскую Федэрацыю і Беларусь і садзейнічанні іх бяспечнаму вяртанню.

    На Форуме таксама прэзентавалі «Індэкс беларуска-ўкраінскіх адносінаў» і вынікі новага даследавання грамадскай думкі ва Украіне. Асобныя дыскусіі былі прысвечаныя рэгіянальнай бяспецы, становішчу беларусаў ва Украіне, супрацьдзеянню ідэалогіі «рускага свету» і ролі беларускіх добраахвотнікаў у будучай архітэктуры бяспекі.

    НОВЫЯ ДАЛУЧЭННІ ДА МІЖНАРОДНАГА ГУМАНІТАРНАГА ФОНДУ

    14 верасня яшчэ дзве краіны далучаюцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду. Яны накіруюць каля €200 тысяч на дапамогу беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій. Пасля завяршэння ўсіх працэдур у працы фонду будуць удзельнічаць ужо 15 дзяржаў.

     

    Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні Дзяніс Кучынскі сазваніўся і абмеркаваў актуальную сітуацыю з генеральнай сакратаркай Нарвежскага Хельсінкскага камітэта Берыт Ліндэман. За 2024–2026 гады краіны накіравалі ў фонд больш за €3 мільёна. Большая частка сродкаў ужо пайшла на падтрымку пацярпелых ад рэпрэсій, у тым ліку палітзняволеных, вызваленых цягам апошніх месяцаў.

    У ПАЎНОЧНАЙ РАДЗЕ СТВОРАНА ДЭЛЕГАЦЫЯ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ СІЛАЎ БЕЛАРУСІ

    У Паўночнай Радзе створана дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі. Прадстаўнікі беларускага дэмакратычнага руху атрымаюць афіцыйны голас у Паўночнай Радзе — міжпарламенцкай арганізацыі краінаў Паўночнай Еўропы, у якую ўваходзяць Данія, Ісландыя, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя. Гэта вынік сістэмнай працы па інстытуцыяналізацыі адносінаў, якую Офіс Святланы Ціханоўскай вядзе з паўночнымі партнёрамі.

    Стварэнне дэлегацыі азначае фармалізацыю адносінаў паміж дэмакратычнай Беларуссю і Паўночнай Радай. Новы фармат працы шмат у чым нагадвае мадэль супрацоўніцтва з Парламенцкай асамблеяй Рады Еўропы (ПАРЕ), дзе ў дэмакратычных сілаў таксама ёсць дэлегацыя.

    СУСТРЭЧА З ШЫМОНАМ ДРЭЕМ

    15 верасня ў Варшаве Святлана Ціханоўская сустрэлася з дырэктарам Музея бітвы пад Грунвальдам у Стэмбарку, гісторыкам доктарам Шымонам Дрэем. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Юрый Меляшкевіч, ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі, і Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай.

    Святлана Ціханоўская падзякавала Шымону Дрэю за падтрымку ініцыятывы зрабіць больш заўважным удзел ваяроў з земляў сучаснай Беларусі ў Грунвальдскай бітве і штогадовых памятных мерапрыемствах. Бакі дамовіліся наладзіць доўгатэрміновае супрацоўніцтва, падрыхтаваць беларускую версію аўдыягіда і забяспечыць удзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл у міжнародных мерапрыемствах музея разам з партнёрамі з Польшчы, Літвы і Украіны.

    СУСТРЭЧА З ЦІМАЦІ СНАЙДЭРАМ

    17 верасня Святлана Ціханоўская наведала публічную сустрэчу з амерыканскім гісторыкам Цімаці Снайдэрам у Варшаве па запрашэнні Fundacja Demokracja. 

    Там беларуская лідарка выступіла з уступным словам. Ціханоўская адзначыла, што Беларусь, Украіна, Польшча, Літва знаходзяцца ў рэгіёне, які Снайдэр назваў Bloodlands — землях, якія асабліва моцна пацярпелі ад войнаў, таталітарызму і дыктатур. Яна падкрэсліла, што сёння Украіна зноў абараняе свабоду ад расійскай агрэсіі, а для Беларусі перамога Украіны і захаванне ўласнай незалежнасці непасрэдна звязаныя.

    ДЗЕНЬ, КАЛІ РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ АФІЦЫЙНА АТРЫМАЛА СВАЮ НАЗВУ

    19 верасня — дзень, калі Рэспубліка Беларусь афіцыйна атрымала сваю назву, а бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды гэтай даты:

    «За гэтыя гады рэжым зрабіў усё, каб беларусы пачалі баяцца ўласных сімвалаў. А атрымалася наадварот: для вельмі многіх яны сталі яшчэ больш блізкімі.

    І асабліва мне хочацца, каб пра 19 верасня ведала нашая моладзь. Каб яны ведалі: Беларусь не заўсёды выглядала так, як сёння. У нашай найноўшай гісторыі ўжо быў момант, калі краіна вярнула сабе сваё імя, свой сцяг і свой герб. Гісторыю можна перапісваць у падручніках. Можна здымаць сцягі з будынкаў і забараняць сімвалы. Але значэнне ім усё роўна надаюць людзі. І беларусы свой бел-чырвона-белы сцяг і сваю «Пагоню» не забылі».

    МЕДЫЯ: Зеркало (Беларусь), Reuters (Міжнароднае), Delfi (Літва), Kauno diena (Літва), Delfi (Літва), Котрикадзе иностранных дел и Телеканал Дождь (Міжнароднае), LRT (Літва), Reform.News (Беларусь), Зеркало (Беларусь), Зеркало (Беларусь), БелСАТ (Беларусь), Наша Ніва (Беларусь), TNSR (Texas National Security Review) (ЗША).

    Апошнія навіны