• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларускі аўдыягід і ўдзел у Грунвальдскіх урачыстасцях: Ціханоўская і дырэктар музея дамовіліся пра супрацоўніцтва

    18 верасня, 2026

    15 верасня ў Варшаве беларуская дэмакратычная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская сустрэлася з дырэктарам Музея бітвы пад Грунвальдам у Стэмбарку, гісторыкам доктарам Шымонам Дрэем.

    У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел Юрый Меляшкевіч, ініцыятар кампаніі за ўсталяванне бел-чырвона-белага сцяга на Грунвальдскім полі, і Франак Вячорка, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай.

    Святлана Ціханоўская падзякавала Шымону Дрэю за падтрымку ініцыятывы зрабіць больш заўважным удзел ваяроў з земляў сучаснай Беларусі ў Грунвальдскай бітве і штогадовых памятных мерапрыемствах.

    «Грунвальдская бітва — адна з найважнейшых падзей нашай гісторыі. Яна нагадвае, што беларуская гісторыя — неад’емная частка еўрапейскай. Ужо шмат гадоў беларусы прыязджаюць на Грунвальдскае поле з бел-чырвона-белымі сцягамі. Для нас гэтае месца такое ж важнае і сімвалічнае, як і для палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў. Праз супрацоўніцтва з музеем мы хочам зрабіць беларускую прысутнасць больш бачнай і ўмацаваць сувязі паміж нашымі народамі», — адзначыла Святлана Ціханоўская.

    Бакі дамовіліся наладзіць доўгатэрміновае супрацоўніцтва, падрыхтаваць беларускую версію аўдыягіда і забяспечыць удзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл у міжнародных мерапрыемствах музея разам з партнёрамі з Польшчы, Літвы і Украіны.

    Да наступнай гадавіны бітвы ў ліпені 2027 года плануецца падрыхтаваць больш шырокі ўдзел беларускай супольнасці і беларускіх гістарычных рэканструктараў у Грунвальдскіх урачыстасцях.

    Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі магчымасць стварэння на Грунвальдскім полі памятнага знака, прысвечанага ваярам з земляў сучаснай Беларусі, а таксама ўсталявання флагштока з бел-чырвона-белым сцягам.

    Грунвальдскае поле мае ў Польшчы афіцыйны ахоўны статус помніка гісторыі пад назвай «Грунвальд — Поле бітвы». Таму для ўсталявання новых аб’ектаў неабходна прайсці адпаведныя адміністрацыйныя працэдуры і атрымаць узгадненні органаў аховы культурнай спадчыны.

    Апошнія навіны