• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай правялі працоўную сустрэчу з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы

    20 жніўня, 2026

    У Офісе Святланы Ціханоўскай адбылася працоўная сустрэча з канцлерам Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі, былым міністрам унутраных справаў Літвы Уладзіславам Кандратовічам. З боку Офіса ў абмеркаванні ўдзельнічалі дырэктар Дзяніс Кучынскі і дарадца па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька.

    Асобна абмеркавалі экалагічную сітуацыю і бяспеку Беларускай АЭС у Астраўцы. Бакі адзначылі важнасць пастаяннага маніторынгу сітуацыі, у тым ліку працы беларускіх экалагічных актывістаў і прадстаўнікоў «зялёнага» руху, а таксама міжнароднага кантролю за ядзернай бяспекай.

    У гэтым кантэксце гаварылі і пра значэнне штогадовага «Чарнобыльскага шляху» ў Вільні. Ён не толькі захоўвае памяць пра Чарнобыльскую трагедыю, але і дапамагае прыцягваць увагу да сучасных ядзерных рызык, у тым ліку звязаных з Беларускай АЭС.

    Яшчэ адной тэмай стала сітуацыя з пераглядам пераліку населеных пунктаў, якія маюць статус тэрыторый, забруджаных у выніку Чарнобыльскай катастрофы. Бакі абмеркавалі магчымыя наступствы выключэння шэрагу населеных пунктаў з гэтага пераліку, у тым ліку для захавання адпаведных сацыяльных гарантый і падтрымкі жыхароў пацярпелых тэрыторый.

    Падчас сустрэчы таксама закранулі магчымасці больш актыўнага ўдзелу беларусаў у грамадскім і экалагічным жыцці Літвы, у тым ліку ў мясцовых экалагічных акцыях і ініцыятывах.

    Бакі таксама закранулі ўдзел беларускіх актывістаў у мясцовых выбарчых кампаніях у Літве. Такі досвед можа дапамагчы беларусам, якія жывуць у краіне, лепш разумець прынцыпы працы дэмакратычных інстытутаў і мясцовага самакіравання. Падобная практыка ўжо выкарыстоўвалася падчас выбарчых кампаній у Еўрапейскі парламент у Літве.

    Адным з пытанняў сустрэчы стала сітуацыя з атрыманнем і абменам пасведчанняў кіроўцы для беларусаў у Літве. Уладзіслаў Кандратовіч, які раней узначальваў Міністэрства ўнутраных справаў Літвы, ужо займаўся гэтай тэмай падчас працы ў міністэрстве. Прапанова спрасціць абмен беларускіх пасведчанняў на літоўскія для асобаў, якія знаходзяцца ў Літве па гуманітарных падставах, па-ранейшаму знаходзіцца ў працэсе прапрацоўкі. Падчас сустрэчы таксама абмеркавалі магчымыя далейшыя крокі па гэтым пытанні, у тым ліку магчымасць здачы экзамену на атрыманне пасведчання кіроўцы на беларускай мове для іншых катэгорый беларусаў. Офіс працягвае працу з літоўскімі дзяржаўнымі інстытутамі для пошуку практычных рашэнняў.

    Дзяніс Кучынскі: «Офіс Святланы Ціханоўскай працягвае працу з літоўскімі дзяржаўнымі інстытутамі па пытаннях, якія непасрэдна закранаюць беларусаў у Літве. Мэта такога супрацоўніцтва — ператвараць кантакты і дамоўленасці ў практычныя рашэнні і магчымасці для беларускай супольнасці».

    Апошнія навіны