• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Салідарнасць міжнароднай супольнасці з беларусамі ў гадавіну пачатку пратэстаў

    10 жніўня, 2026

    9 жніўня беларусы па ўсім свеце ладзілі акцыі і мерапрыемствы да дня, калі шэсць гадоў таму пачаліся мірныя пратэсты супраць дыктатуры. З гэтай нагоды кіраўнікі дзяржаваў, міністэрстваў і вядучыя сусветныя палітыкі выказалі шматлікія словы падтрымкі беларусам.

    Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала спіс найбольш яркіх цытат тых, хто выказаў салідарнасць з беларусамі:

    Раберта Метсола, Старшыня Еўрапейскага парламента

    «Беларусь будзе вольнай. Праз шэсць гадоў пасля таго, як людзі выступілі за новую будучыню, іх галасы не былі заглушаныя. Еўропа стаіць разам з імі і будзе працягваць настойваць на тым, каб у Беларусі панавалі свабода, свабода СМІ і воля яе народа».

    https://x.com/EP_President/status/2086377664084918770

    Еўрапейскія дэмакраты

    «Шэсць гадоў таму ў гэты дзень беларусы прыйшлі на выбарчыя ўчасткі на прэзідэнцкіх выбарах, скрадзеных рэжымам Лукашэнкі. У тую ж ноч яны выйшлі на вуліцы, каб абараніць свой голас, дэмакратыю і свабоду. Мы не можам іх забыць. Сёння, як і тады, мы стаім разам з пераследаванай дэмакратычнай апазіцыяй, дысідэнтамі і ўсімі тымі, хто сутыкаецца з рэпрэсіямі Лукашэнкі. Рэжымы асуджаныя на падзенне. І калі гэты ўпадзе, мы будзем побач з вамі, каб гэта адсвяткаваць».

    https://x.com/democrats_eu/status/2086404192374051249

    Еўрапейская камісія (аддзел пашырэння і ўсходняга суседства)

    «З 2020 года ЕС мабілізаваў 200 мільёнаў еўра, якія прынеслі прамую карысць тысячам беларускіх студэнтаў, даследчыкаў, мастакоў і прафесіяналаў, а таксама падтрымалі беларускую грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і праваабаронцаў. Еўрапейскі саюз пацвярджае сваю непахісную падтрымку імкнення беларускага народа да свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай Беларусі як часткі мірнай і квітнеючай Еўропы. Мы таксама зноў заклікаем беларускія ўлады пачаць сапраўдны і інклюзіўны нацыянальны дыялог, спыніць падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны і ўдзел у гібрыдных атаках на знешніх межах ЕС».

    https://enlargement.ec.europa.eu/news/belarus-statement-spokesperson-marking-six-years-fraudulent-presidential-elections-2026-08-09_en

    EU Neighbors East

    «З 2020 года ЕС падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць, незалежныя СМІ і ахвяр рэпрэсій. Адна з такіх рэдакцый — Zerkalo. Рэдакцыя, якой кіруюць беларускія журналісты ў эміграцыі пры падтрымцы Еўрапейскага фонду за дэмакратыю, чытаюць 2,2 мільёна чалавек штомесяц, больш за палову з іх — унутры Беларусі, дзе сувязь з рэдакцыяй з’яўляецца крымінальным злачынствам».

    https://x.com/euneighbours/status/2086399615276867644

    Андрэй Сібіга, міністр замежных справаў Украіны

    «Украіна выразна адрознівае беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі, які нясе адказнасць за тое, што дазволіў Расіі весці агрэсіўную вайну. Мы цэнім шматлікіх беларусаў, якія падтрымалі Украіну і выступілі супраць расійскай агрэсіі. Мы спадзяемся, што аднойчы Беларусь стане свабоднай, незалежнай, дэмакратычнай і еўрапейскай. Такая Беларусь умацавала б бяспеку ўсяго нашага рэгіёна. Украіна будзе працягваць шчыльнае ўзаемадзеянне з Ціханоўскай і ўсімі беларусамі, якія жадаюць жыць у свабоднай і еўрапейскай Беларусі».

    https://x.com/andrii_sybiha/status/2086401870151520268

    Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы

    «Мужнасць, якую праяўляе беларускі народ на працягу апошніх шасці гадоў, працягвае натхняць нас. Нягледзячы на няспынныя рэпрэсіі, палітычныя зняволенні і вымушаную эміграцыю, іх адданасць дэмакратыі застаецца нязменнай. Мы аддаем даніну павагі тым, хто заплаціў высокую цану за абарону сваіх правоў, і заклікаем да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Кангрэс будзе працягваць падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл і працаваць над будучыняй, у якой Беларусь будзе суверэннай, свабоднай і дэмакратычнай».

    https://www.facebook.com/photo/?fbid=1339873991657280&set=a.231087555869268

    https://x.com/COECongress/status/2086347999798501528

    МЗС Латвіі

    «Рэжым Лукашэнкі працягвае сваю рэпрэсіўную палітыку, уключаючы транснацыянальныя рэпрэсіі супраць беларусаў у эміграцыі. Колькасць палітвязняў працягвае расці, усё больш людзей адвольна прызнаюцца экстрэмістамі. Беларусь таксама працягвае сваю гібрыдную кампанію супраць суседніх дзяржаў ЕС праз інструменталізацыю міграцыі і застаецца саўдзельніцай агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны.

    Мы рашуча асуджаем гэтыя бесчалавечныя дзеянні і заклікаем Беларусь неадкладна спыніць іх. Латвія падтрымлівае народ Беларусі ў яго імкненні да свабоднай, дэмакратычнай і суверэннай Беларусі».

    https://www.facebook.com/story.php?story_fbid=1533487445474809&id=100064407050879&mibextid=wwXIfr&rdid=8xyyufalcYUYUxHq#

    https://x.com/Latvian_MFA/status/2086286347078082695

    МЗС Эстоніі

    «Свабоду немагчыма прымусіць маўчаць. Будучыня Беларусі належыць яе народу. Кожны дзень беларусы праяўляюць надзвычайную мужнасць, абараняючы сваё права самім вызначаць уласную будучыню».

    https://x.com/MFAestonia/status/2086324093171962343

    МЗС Славеніі

    «Славенія стаіць побач з народам Беларусі і падтрымлівае яго памкненні да свабоды, справядлівасці і дэмакратычнай будучыні. Усе палітычныя вязні павінны быць вызваленыя».

    https://x.com/MZEZ_RS/status/2086320275797291149

    МЗС Літвы

    «Грамадзянскія і дэмакратычныя сілы Беларусі патрабуюць нашай далейшай падтрымкі. Літва будзе працягваць выконваць сваю ролю. Міжнародная супольнасць павінна працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб вызваліць сотні палітвязняў і спыніць рэпрэсіі».

    https://x.com/LithuaniaMFA/status/2086351841370001667

    МЗС Румыніі

    «Румынія пацвярджае сваю цвёрдую і паслядоўную падтрымку імкнення беларускага народа жыць у свабоднай, дэмакратычнай, суверэннай і незалежнай дзяржаве як частцы мірнай, квітнеючай Еўропы, аб’яднанай вакол дэмакратычных каштоўнасцей. Мы зноў заклікаем беларускія ўлады ўступіць у сапраўдны і інклюзіўны нацыянальны дыялог, спыніць падтрымку агрэсіўнай вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны і пакласці канец любому ўдзелу ў гібрыдных атаках, накіраваных супраць дзяржаў-членаў Еўрапейскага саюза».

    https://x.com/MAERomania/status/2086331646962499959

    https://x.com/oana_toiu/status/2086524044174672330

    МЗС Швецыі

    «Шэсць гадоў таму ў гэты дзень беларускі народ мірна пратэставаў супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Швецыя разам з ЕС будзе працягваць падтрымліваць народ Беларусі ў яго барацьбе за дэмакратычную будучыню сваёй краіны».

    https://x.com/SweMFA/status/2086361690384273580

    МЗС Канады

    «Праз шэсць гадоў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі рэжым Лукашэнкі працягвае жорсткія рэпрэсіі супраць мірнага іншадумства і падтрымлівае незаконную вайну Расіі супраць Украіны».

    https://x.com/CanadaFP/status/2086452435472552044

    Тонэ Кайзер, міністр замежных справаў Славеніі

    «Шэсць гадоў таму беларускаму народу было адмоўлена ў свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбарах. Нягледзячы на працяглыя рэпрэсіі, іх мужнасць трывае. Мы стаім разам з беларускім народам і пацвярджаем нашу непахісную падтрымку свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі».

    https://x.com/TKajzer/status/2086348112520520040

    Эліна Валтанен, міністарка замежных справаў Фінляндыі

    «Шэсць гадоў таму беларускаму народу было адмоўлена ў свабодных і справядлівых прэзідэнцкіх выбарах. Нягледзячы на рэпрэсіі, якія працягваюцца, іх мужнасць трывае. Мы стаім разам з народам Беларусі і пацвярджаем нашу непахісную падтрымку свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі».

    https://x.com/elinavaltonen/status/2086319879846584356

    Міндаўгас Сінкявічус, прэм’ер-міністры Літвы

    «Шэсць гадоў таму беларусы мужна пратэставалі супраць скрадзеных выбараў і сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі. Мы працягваем стаяць побач з беларускім народам у яго імкненні да дэмакратыі. Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі амаль 900 палітвязняў».

    https://x.com/mindaugassink/status/2086335447332970905?s=46&t=XY8mfkpATN6Mn-Vf3YtArQ

    Кястуціс Будрыс, Міністр замежных справаў Літвы

    «Шэсць гадоў таму беларусы выступілі за перамены. Рэжым адказаў гвалтам, рэпрэсіямі і страхам. Сёння Беларусь застаецца пазбаўленай свабоды, у той час як рэжым Лукашэнкі падтрымлівае агрэсію Расіі супраць Украіны і ўдзельнічае ў гібрыдных атаках супраць суседніх краін. Літва цвёрда стаіць на баку беларускага народа і яго права на свабодную, дэмакратычную, суверэнную і незалежную Беларусь».

    https://x.com/BudrysKestutis/status/2086383199790272904

    Мігель Бергер, амбасадар Германіі ў Польшчы

    «9 жніўня мы ўспамінаем беларусаў, якія мірна пратэставалі ў 2020 годзе, патрабуючы свабоды і дэмакратыі. Мы салідарныя з тымі, хто працягвае цярпець ад рэпрэсій. Германія працягвае падтрымліваць беларускі народ у яго імкненні да свабоды».

    https://x.com/Amb_Berger/status/2086387691445194982

    Карл Більт, былы прэм’ер-міністр Швецыі

    «Мінула шэсць гадоў з таго часу, як масавыя пратэсты ў Беларусі супраць скрадзеных выбараў сустрэлі масавыя рэпрэсіі. Але дух нацыі, хоць яго і можна прыгнятаць нейкі час, немагчыма зламаць. Прыйдзе час, калі ўмовы для перамен саспеюць».

    https://x.com/carlbildt/status/2086391582874317033

    Майкл Макфол, амерыканскі дыпламат

    «Аднойчы Беларусь стане вольнай».

    https://x.com/McFaul/status/2086393307551412451

    Аляксей Ганчарэнка, народны дэпутат Украіны

    «Мы аддаем даніну мужнасці сотням тысяч беларусаў, якія выйшлі на вуліцы ў 2020 годзе, каб змагацца за права самім вызначаць будучыню сваёй дзяржавы, і салідарызуемся з тысячамі нявінных ахвяр і палітвязняў дыктатарскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Мы выразна аддзяляем беларускі народ ад злачыннага рэжыму ў Мінску. Мы верым, што аднаўленне дэмакратыі ў суседняй дзяржаве верне нармальную сітуацыю, у якой беларускі і ўкраінскі народы будуць мірнымі суседзямі, сябрамі і натуральнымі саюзнікамі. Мы схіляем галовы перад байцамі палка Кастуся Каліноўскага і іншымі беларускімі добраахвотнікамі, якія са зброяй у руках абараняюць Украіну. Выказваем поўную падтрымку і салідарнасць усім беларусам, якія супраціўляюцца дыктатуры і расійскаму імперыялізму!»

    https://x.com/GoncharenkoUa/status/2086396235120828820

    Тыйс Ройтэн, дэпутат Еўрапарламента

    «Беларусь будзе вольнай. Мы спынім дыктатара разам».

    https://x.com/thijsreuten/status/2086404725549695059

    Таццяна Тэр, еўрапейскі палітык

    «Віншую Святлану Ціханоўскую з гадавінай яе абрання прэзідэнтам Беларусі. Яе перамога была скрадзеная, але шляху назад няма. Беларусь будзе дэмакратычнай. Чым хутчэй, тым лепш».

    https://x.com/TatianaTer1/status/2086404082445533469

    Сцюарт Вуд, член Палаты лордаў Вялікабрытаніі

    «Сёння спаўняецца 6 гадоў з моманту расправы беларускага рэжыму над уласным народам, які мірна заклікаў да таго, каб яго голас быў пачуты. Вялікабрытанія падтрымлівае дэмакратычныя памкненні беларускага народа. Мы заклікаем рэжым вызваліць тых, хто ўсё яшчэ знаходзіцца пад вартай за ажыццяўленне сваіх правоў».

    https://x.com/StewartWood/status/2086379828484137373

    Сенат Чэхіі

    «Гістарычны сцяг Беларусі сёння зноў лунае над штаб-кватэрай Сената. Рашэнне аб яго ўзняцці прыняў старшыня Верхняй палаты Мілаш Выстрчыл з нагоды 6-й гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і наступных дэманстрацый і арыштаў у Беларусі».

    https://x.com/SenatCZ/status/2086355295538737553

    Апошнія навіны