• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з міністрам Вялікабрытаніі па справах Еўропы Стывенам Даўці

    04 чэрвеня, 2026

    У Лондане Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам Вялікабрытаніі па справах Еўропы Стывенам Даўці.

    Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала Вялікабрытаніі за цвёрдую і паслядоўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі, беларускіх палітвязняў і грамадзянскай супольнасці. Асобна яна адзначыла лідарства Вялікабрытаніі ў падтрымцы Украіны і выказала надзею, што Лондан будзе і надалей адыгрываць такую ж актыўную ролю ў падтрымцы беларускай дэмакратычнай супольнасці. Асаблівую ўвагу надалі падтрымцы незалежных медыяў. 

    Бакі абмеркавалі бяспекавую сітуацыю, вынікі візіту Ціханоўскай у Кіеў і сустрэчы з прэзідэнтам Зяленскім, пагрозы з боку рэжыму і шантаж з выкарыстаннем ядзернай зброі.

    Абмеркавалі наступныя крокі дзеля вызвалення палітвязняў у Беларусі, неабходнасць захавання і ўзмацнення ціску на рэжым Лукашэнкі, а таксама міжнародныя механізмы прыцягнення вінаватых да адказнасці. Ціханоўская заклікала Вялікабрытанію падтрымаць намаганні па расследаванні злачынстваў рэжыму праз Міжнародны крымінальны суд, у тым ліку ў межах спраў, ініцыяваных Літвой.

    Асобнай тэмай стаў Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў. Ціханоўская адзначыла, што да ініцыятывы ўжо далучыліся Нарвегія, Швецыя, Данія, Люксембург, Ісландыя, Іспанія, Латвія, Фінляндыя і Эстонія, і выказала надзею, што Вялікабрытанія таксама стане ўдзельнікам фонду для падтрымкі вызваленых палітвязняў і іх рэабілітацыі.

    Таксама абмяркоўвалася развіццё Стратэгічных кансультацый паміж Вялікабрытаніяй і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, якія былі запушчаныя ў 2025 годзе. Ціханоўская прапанавала вывесці гэты механізм на больш высокі палітычны ўзровень.

    Падчас сустрэчы таксама ўздымаліся праблемы беларусаў у Вялікабрытаніі і праблемы транснацыянальных рэпрэсій. Ціханоўская заклікала брытанскі бок разгледзець практычныя рашэнні, якія ўжо дзейнічаюць у іншых еўрапейскіх краінах. 

    Апошнія навіны