«Лукашэнка зноў ставіць пад пагрозу жыцці беларусаў. Крок за крокам ён уцягвае краіну ў ядзерны шантаж: спачатку з Канстытуцыі выкраслілі «без’ядзерны» статус, потым абвясцілі пра дастаўку зброі і «Арэшніка», далей — запусцілі сумесныя вучэнні па ўжыванні ядзернай зброі.
Сёння Расія адкрыта заяўляе пра сваю зброю на беларускай зямлі. І кантраляваць яе будуць, відавочна, у Маскве.
Прапагандысты называюць Лукашэнку гарантам суверэнітэту. Але як можа быць гарантам міру і незалежнасці той, хто намаляваў на нашай краіне мішэнь для адказу на пагрозы, якія Пуцін дасылае суседнім краінам.
Мірнае неба не бывае з чужой ядзернай зброяй. Беларусь мусіць быць вольнай ад яе».
