У межах Ночы музеяў у Варшаве Народная амбасада Беларусі ў Польшчы разам з Беларускім Моладзевым Хабам правялі ўрачысты «Прыемны Прыём» у стылі Dranik-party.
Беларуская лідарка таксама далучылася да імпрэзы, паразмаўляла з гасцямі і паспрабавала дранікі!
Святлана Ціханоўская:
«Вельмі цёплая сустрэча. Дзякуй кожнаму, хто прыйшоў і стварыў гэты ўтульны і шчыры вечар.
Такія мерапрыемствы — пра простыя рэчы, якія нас аб’ядноўваюць: размовы, любімыя стравыі родныя словы. Гэта пра падтрымку і ціхую ўпэўненасць, што мы разам. І што, нягледзячы на адлегласці і выпрабаванні, беларускае жыццё працягваецца — у людзях, у сустрэчах і ў жаданні трымацца адзін за аднаго».
