Падчас сустрэчы ў Аахене Святлана Ціханоўская звярнулася да прэзідэнткі Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен з заклікам захаваць падтрымку беларускіх незалежных медыя, грамадзянскіх, культурніцкіх і адукацыйных ініцыятываў.
Цяпер у Еўрапейскім Саюзе абмяркоўваецца працяг фінансавання праграмаў падтрымкі для беларускіх арганізацыяў, журналістаў і дэмакратычных ініцыятываў.
Ціханоўская падкрэсліла важнасць працы, якую працягваюць рабіць беларускія арганізацыі:
«Беларускія незалежныя медыя, праваабаронцы, адукацыйныя і культурніцкія ініцыятывы працягваюць працаваць і данасіць праўду да беларусаў нягледзячы на ціск, рэпрэсіі і выгнанне. Вельмі важна, каб Еўрапейскі Саюз працягваў гэтую падтрымку».
