На палях саміту Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіцам. Падчас размовы абмеркавалі важнасць супольнай еўрапейскай падтрымкі для Беларусі і для Украіны, а таксама магчымасці далейшай супрацы паміж Славакіяй і дэмакратычнымі сіламі. Акрамя таго, закранулі тэму Беларусі ў кантэксце Украіны — прэм’ер-міністр Славакіі збіраецца наведаць Кіеў з афіцыйным візітам, роўна як і Святлана Ціханоўская.
Святлана Ціханоўская:
«Супольная еўрапейская падтрымка для Беларусі і Украіны сёння асабліва важная. У агульных еўрапейскіх інтарэсах — захоўваць еднасць, умацоўваць падтрымку і развіваць супрацоўніцтва. Дэмакратычная Беларусь гатовая быць надзейным партнёрам і хаўруснікам у гэтых пытаннях».
