Сустрэча прайшла на палях Ініцыятывы трох мораў. Бакі абмеркавалі пытанні санкцыйнай палітыкі, падтрымкі беларускай моладзі і перспектывы супрацоўніцтва.
«Сустрэлася са Спікерам парламента Эстоніі на палях Ініцыятывы трох мораў. Падкрэсліла важнасць таго, каб у заканадаўчых ініцыятывах выразна адрознівалі беларусаў ад расіян — у тым ліку ў пытаннях маёмасных абмежаванняў, — і каб меры не закраналі беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым, пры гэтым захоўваючы і ўзмацняючы ціск супраць рэжыму».
Напрыканцы сустрэчы ЦІханоўская запрасіла Спікера наведаць Місію дэмакратычных сілаў у Таліне.
