У Вільнюсе адбылася сустрэча дырэктара Офіса ў Літве Дзяніса Кучынскага з амбасадаркай Украіны ў Літоўскай Рэспубліцы Вольгай Нікітчэнка.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж Украінай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Асобная ўвага была нададзена нядаўняй сустрэчы Святланы Ціханоўскай і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Вільнюсе, а таксама перспектывам далейшага развіцця адносінаў і супольных ініцыятываў.