• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў узяла ўдзел у Global Progressive Mobilization

    21 красавіка, 2026

    Па запрашэнні прэм’ер-міністра Іспаніі Педра Санчэса, пасля яго сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў — дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі і прызначаная кіраўніца місіі дэмакратычных сілаў у Мадрыдзе Таццяна Марыніч — прыняла ўдзел у Global Progressive Mobilization.

    Гэта першы ўдзел прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў у гэтай міжнароднай платформе, якая аб’ядноўвае палітычных лідараў, партыі, прафсаюзы, грамадскія арганізацыі і экспертаў з розных рэгіёнаў свету для каардынацыі дзеянняў у сферы абароны дэмакратыі і сацыяльнай справядлівасці.

    Удзел беларускай дэлегацыі ў Global Progressive Mobilization мае некалькі ключавых аспектаў:

    1. Узмацненне міжнароднай бачнасці беларускай тэмы. Прысутнасць беларускіх дэмакратычных сілаў дазваляе вяртаць пытанне Беларусі ў парадак дня міжнародных прагрэсіўных і дэмакратычных рухаў, а таксама палітычных партыяў і грамадзянскай супольнасці.
    2. Інтэграцыя ў глабальныя дэмакратычныя сеткі. Форум накіраваны не толькі на абмеркаванне, але і на выпрацоўку каардынаваных дзеянняў паміж рознымі актарамі — палітычнымі партыямі, прафсаюзамі і НДА. Для беларускіх дэмакратычных сілаў гэта магчымасць удзельнічаць у фарміраванні сучасных транснацыянальных механізмаў падтрымкі дэмакратыі.
    3. Пашырэнне партнёрстваў у Еўропе і за яе межамі. У межах канферэнцыі адбыліся кантакты з прадстаўнікамі еўрапейскіх палітычных структураў і міжнародных арганізацыяў, у тым ліку з ключавымі партнёрамі беларускіх дэмакратычных сілаў — прадстаўнікамі Іспанскай сацыялістычнай рабочай партыі (PSOE) і Партыі еўрапейскіх сацыялістаў (PES).

      Сярод іх — Хана Джаллул, кіраўніца міжнароднага сакратарыята PSOE і віцэ-прэзідэнтка Камітэта па міжнародных справах Еўрапейскага парламента, а таксама Джакома Філібек, генеральны сакратар PES.

      Асобна адзначаецца пашырэнне кантактаў з прадстаўнікамі краінаў Поўдня і Лацінскай Амерыкі, якія актыўна ўдзельнічаюць у глабальных дэмакратычных і сацыяльных ініцыятывах і прадстаўляюць розныя палітычныя традыцыі ў рамках міжнароднага дыялогу.

      «У межах канферэнцыі была магчымасць усталяваць кантакт з краінамі Поўдня і Лацінскай Амерыкі. Меў кароткую размову з прэзідэнтам Бразіліі Луісам Інасіу Лула да Сілва — адной з ключавых фігур G20 і лідарам краіны, якая адыгрывае значную ролю ў глабальнай палітыцы і міжнародных эканамічных адносінах», — адзначыў Дзяніс Кучынскі. 

    У цэнтры абмеркаванняў Global Progressive Mobilization былі:

    • абарона дэмакратычных інстытутаў і супрацьдзеянне аўтарытарызму;
    • сацыяльная згуртаванасць і змяншэнне няроўнасці;
    • супрацьдзеянне палітычнай палярызацыі і папулізму;
    • спалучэнне дэмакратычнага развіцця і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага росту.

    Для Беларусі гэтыя тэмы маюць асаблівую актуальнасць у кантэксце неабходнасці аднаўлення дэмакратычных інстытутаў і абароны грамадзянскіх правоў.

    Вынікі. Удзел у канферэнцыі дазволіў:

    • узмацніць прысутнасць дэмакратычных сілаў Беларусі ў міжнародных дэмакратычных сетках;
    • пашырыць супрацоўніцтва з палітычнымі партыямі, НДА і прафсаюзнымі аб’яднаннямі;
    • прэзентаваць беларускі досвед як прыклад барацьбы за дэмакратыю і грамадзянскія правы;
    • замацаваць Беларусь як частку глабальнай кааліцыі дэмакратычных сілаў.

    Апошнія навіны