• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ААН працягвае мандаты па Беларусі: сістэмныя рэпрэсіі не застануцца без увагі

    02 красавіка, 2026

    Важныя навіны з Жэневы: Рада ААН па правах чалавека працягнула мандаты Спецыяльнага дакладчыка і Групы незалежных экспертаў па Беларусі яшчэ на адзін год. Гэта рашэнне пацвярджае, што міжнародная супольнасць не мае намеру закрываць вочы на працяглы тэрор і прававы хаос у нашай краіне.

    Нягледзячы на поўную адсутнасць супрацоўніцтва з боку Мінска і спробы рэжыму заблакаваць працу міжнародных механізмаў, збор доказаў парушэнняў правоў чалавека будзе працягнуты. Гэта аснова для будучага правасуддзя і непазбежнага прыцягнення вінаватых да адказнасці.

    Дарадца па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
    «Працяг мандатаў ААН — гэта выразны сігнал для рэжыму: свет фіксуе кожнае вашае злачынства. Сёння рэпрэсіі ў Беларусі набываюць усё больш вытанчаны характар, выходзячы за межы фізічнага гвалту ў прававую плоскасць. Катаванні, бесчалавечныя ўмовы ўтрымання і пазбаўленне грамадзянаў базавых правоў сталі сістэмнай практыкай.

    Праца незалежных экспертаў ААН мае крытычнае значэнне для пераадолення атмасферы беспакаранасці. Кожнае парушэнне, кожны незаконны прысуд і кожны выпадак адміністрацыйнага ціску дакументуюцца паводле міжнародных стандартаў.

    Мы працягнем наша шчыльнае ўзаемадзеянне з праваабарончымі механізмамі ААН і дзякуем дэлегацыі ЕС за ініцыятыву і ўсім 28 краінам, якія падтрымалі рэзалюцыю. Гэта важны крок у нашай агульнай барацьбе за аднаўленне законнасці ў Беларусі».

    Апошнія навіны