• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Лекцыя Святланы Ціханоўскай у Рыжскім універсітэце імя Страдыня

    12 сакавіка, 2026

    Сення Святлана Ціханоўская пачала візіт у Рыгу, падчас якога выступіла з лекцыяй у Рыжскім універсітэце імя Страдыня. На сустрэчу прыйшлі больш за сто студэнтаў і выкладчыкаў.

    Універсітэт, заснаваны ў 1950 годзе як Рыжскі медыцынскі інстытут, сёння з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Латвіі. Інстытут вядомы падрыхтоўкай лекараў, стаматолагаў і фармацэўтаў, а таксама актыўна развівае сацыяльныя навукі.

    Падчас лекцыі Святлана Ціханоўская нагадала пра ролю беларускіх медыкаў, якія аднымі з першых выступілі супраць гвалту ў 2020 годзе:
    «Калі я гляджу на вас, я не магу не думаць пра адважных лекараў і студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, якія аднымі з першых далучыліся да мірных пратэстаў у 2020 годзе. Яны выйшлі супраць гвалту сілавых структураў і несправядлівасці. Яны трымалі плакаты з надпісамі: «Рукі прэч ад нашых пацыентаў!» і «Лекары з народам». Яны проста рабілі тое, што лічылі правільным — адстойвалі чалавечую годнасць і гуманнасць».

    Таксама яна распавяла пра палітвязняў, якім у турмах часта адмаўляюць нават у базавай медыцынскай дапамозе.

    Асобную ўвагу Ціханоўская надала міжнароднай салідарнасці і падтрымцы Беларусі з боку Латвіі, якая стала адной з краінаў, што найбольш паслядоўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух.

    Напрыканцы лекцыі яна заклікала студэнтаў цікавіцца палітыкай і падтрымліваць тых, хто змагаецца за свабоду і чалавечую годнасць:
    «Я хачу заклікаць вас удзельнічаць у палітычным жыцці. Як вы чулі з маёй гісторыі, вы можаце не цікавіцца палітыкай, але палітыка ўсё роўна дакранецца да вас. І калі гэта адбудзецца, лепш быць падрыхтаванымі. Памятайце: салідарнасць — гэта суперсіла. Калі вы падтрымліваеце тых, хто змагаецца за справу справядлівую, гэта заўсёды вяртаецца. Гэта датычыцца Беларусі. Гэта датычыцца ўсіх народаў, якія змагаюцца за свабоду ў гэты самы момант».

    Пасля лекцыі адбылася сесія «Пытанняў і адказаў», дзе Ціханоўская адказала на пытанні ўдзельнікаў.

    Апошнія навіны