• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася са старшынёй Палаты дэпутатаў Італіі

    10 сакавіка, 2026

    9 сакавіка Святлана Ціханоўская ў Палацца Монтэчыторыё сустрэлася са старшынёй Палаты дэпутатаў Ларэнца Фантана.

    Ціханоўская падзякавала італьянскаму парламенту за актыўную падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Яна падкрэсліла важную ролю парламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь», у якую ўваходзяць прадстаўнікі амаль усіх палітычных партыяў, што дэманструе шырокі палітычны кансэнсус у Італіі адносна падтрымкі беларускага грамадства. Паводле Ціханоўскай, такія групы існуюць у больш чым 20 парламентах, і італьянская самая вялікая ў свеце — больш за 60 чальцоў.

    Ціханоўская падзякавала спікеру парламента за правядзенне найбуйнейшай міжпарламенцкай сустрэчы дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь» у сакавіку мінулага года, вынікам якога стала падпісанне Рымскага мемарандума

    Ціханоўская распавяла пра дзейнасць міжнароднага альянсу парламенцкіх групаў у падтрымку Беларусі, і запрасіла італьянскі парламент далучыцца да наступнай сустрэчы альянсу ў Лондане. Ціханоўская адзначыла, што італьянскія дэпутаты бяруць удзел у кампаніях салідарнасці з палітзняволенымі, і многія сталі сімвалічнымі хроснымі. 

    Ціханоўская прапанавала пашырыць супрацоўніцтва паміж італьянскім парламентам і беларускай дыяспарай у Італіі, распавяла пра працу беларускага шэлтэра і Цэнтра дэмакратычных сіл у Фларэнцыі, якія былі адкрытыя нядаўна пад кіраўніцтвам Юліі Юхно. Беларуская лідарка перадала прапановы па вырашэнні пытанняў легалізацыі беларускіх грамадзянаў, якія пражываюць у Італіі.

    Таксама закранулі тэму супрацьстаяння лукашэнкаўскай і пуцінскай прапагандзе і важнасць падтрымкі для медыя. 

    «Беларускае пытанне аб’ядноўвае амаль усе партыі і палітычныя сілы ў Італіі — тут мы бачым поўны кансэнсус. Ад 2020 года італьянскі парламент заняў цвёрдую пазіцыю па Беларусі, падтрымаў наш рух, і нашае супрацоўніцтва працягваецца. Мяне радуе высокі ўзровень інфармаванасці, але больш за ўсё — жаданне дапамагчы беларусам. Я ўпэўнена, што гэтыя кантакты, з італьянскім парламентам і грамадствам — дапамогуць Беларусі цяпер, і падчас дэмакратычных пераменаў» — адзначыла Ціханоўская.

    Апошнія навіны