• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — да дня заснавання Палка імя Кастуся Каліноўскага

    09 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская: «Сёння — дзень заснавання Палка імя Кастуся Каліноўскага, і гэтая дата ўжо стала часткай нашай новай гісторыі. Гісторыі выбару на карысць адказнасці і годнасці. Беларускія добраахвотнікі — нашыя сучасныя героі. Яны заглянулі злачынцу ў вочы і не пабаяліся пайсці туды, дзе рызыка і смерць. І яны зрабілі так, бо сумленне не дазваляе быць абыякавым.

    Беларусы заўсёды былі на баку праўды і справядлівасці, і ў чарговы раз даказалі, што прынцып «мая хата з краю» не пра беларусаў. Беларусы валанцёраць па ўсёй Украіне і за яе межамі. Беларусы збіраюць гуманітарную дапамагу ў розных краінах, беларусы данацяць, ствараюць пункты Нязломнасці, дапамагаюць Збройным Сілам Украіны — і ваююць у іх шэрагах.

    Аднойчы гэты дзень будзе ў падручніках гісторыі як напамін: нават калі ў Беларусі панавала дыктатура, беларусы ўсё роўна рабілі выбар на карысць свабоды. Дзякуй кожнаму і кожнай, хто змагаецца ва Украіне».

    Апошнія навіны