• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра чарговы беспілотнік ў беларускім небе

    27 лютага, 2026

    Святлана Ціханоўская: «Прапаганда працягвае сцвярджаць, што Лукашэнка «захаваў мір у краіне». Тым часам у беларускім небе праляцеў чарговы беспілотнік.

    Пакуль у беларускім небе лятаюць расійскія ваенныя беспілотнікі — яго нельга назваць мірным, бо кожны з іх можа ўпасці недаляцеўшы, як гэта ўжо здаралася. Відавочна, што рэжым ужо не першы раз ставіць пад пагрозу самае каштоўнае — жыцці людзей.

    Пакуль Лукашэнка лётае да Пуціна, расійская агрэсія навісае над галовамі нашых дзяцей і бацькоў. Яны скралі нашае мірнае неба і выкарыстоўваюць яго ў вайне супраць Украіны.

    Але гэта не выбар беларусаў. Мы супраць вайны. Усе рашэнні аб ваеннай інтэграцыі прымаюцца адным чалавекам. І без палітычных зменаў вярнуць сапраўды мірнае неба немагчыма».

    Дрон, ілюстрацыйнае фота / Reuters

    Апошнія навіны