Падчас сустрэчы з Петрай Баер у Вене абмеркавалі ўдзел беларускай дэлегацыі, сфармаванай Каардынацыйнай Радай, у пасяджэннях ПАРЕ, працу ў камітэтах, а таксама падрыхтоўку да наступных сесіяў Асамблеі і магчымасць узняць на іх беларускае пытанне.
Святлана Ціханоўская назвала ПАРЕ прыкладам і ўзорам супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі і парламенцкімі асамблеямі і адзначыла, што заўсёды ставіць гэтае супрацоўніцтва ў прыклад іншым міжнародным структурам.
Таксама падчас сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з палітвязнямі, падрыхтоўку даклада па Беларусі і найбольш крытычныя пытанні для беларускай супольнасці.
Ціханоўская і яе каманда ініцыявалі прыняцце рэзалюцыі ПАРЕ па Беларусі, у якой будзе зафіксавана інстытуцыяналізацыя дэмакратычных сілаў Беларусі ў ПАРЕ, а таксама ўвядзенне пасады спецдакладчыка па Беларусі.
