ВІЗІТ У ПОЛЬШЧУ
Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы Малгажатай Латкевіч-Паўляк. Падчас сустрэчы абмеркавалі каардынацыю практычных крокаў і падтрымку беларусаў і беларусак у Польшчы, планы на 2026 год і ўмацаванне супрацоўніцтва Польшчы з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ СВАБОДЫ
10 студзеня дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі і Анатоль Лябедзька прынялі ўдзел у марафоне «Дарога жыцця і смерці», які прысвечаны памяці абаронцаў тэлецэнтра, загінулых 13 студзеня 1991 года.
АКЦЫЯ «ЧЭШСКАЕ СЭРЦА ЗА БЕЛАРУСЬ»
9 студзеня Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі ўпершыню прысвоіў ганаровае прызнанне некалькім грамадзянам Чэхіі за выключны ўнёсак у падтрымку свабоднай Беларусі.
ЗАПУШЧАНА ПЛАТФОРМА PRASTORA.INFO
Пачаў працаваць сайт «Прастора» — платформа для адкрытага ўдзелу грамадзянаў у распрацоўцы Канстытуцыі, законаў і рэформаў Новай Беларусі. На сайце можна чытаць аналітыку і навіны, вывучаць праекты дакументаў, каментаваць, прапаноўваць змены і ўдзельнічаць у грамадскім абмеркаванні.
ВЫНІКІ МЕСЯЦА
Офіс Святланы Ціханоўскай падвёў вынікі снежня і сабраў галоўныя падзеі, новыя даследаванні і значныя дасягненні беларускіх актывістаў і арганізацыяў.
МЕДЫЯ
SBS (Аўстралія), Die Zeit (Германія), Наша Ніва (Беларусь), La Stampa (Італія).
