• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падтрымка беларусаў, планы на год і больш шчыльнае супрацоўніцтва — перамовы ў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Туска

    09 студзеня, 2026

    Сёння дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі сустрэўся з дырэктаркай Дэпартамента замежных справаў Канцылярыі Прэм’ер-міністра Польшчы Малгажатай Латкевіч-Паўляк.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі асноўныя планы на 2026 год і шляхі больш шчыльнага супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, з акцэнтам на практычныя крокі і каардынацыю дзеянняў.

    Адным з галоўных прыярытэтаў застаецца дапамога беларусам і беларускам, якія знаходзяцца ў Польшчы. Малгажата Латкевіч-Паўляк пацвердзіла гатоўнасць Польшчы працягваць практычную падтрымку.

    Дзяніс Кучынскі адзначыў:
    «Мы ўдзячныя Польшчы за падтрымку беларусаў як у самой Польшчы, так і за яе межамі, а таксама — за адкрытасць і гатоўнасць да паглыблення супрацоўніцтва. На сустрэчы мы абмеркавалі асноўныя напрамкі працы на бліжэйшыя месяцы і год. Перамовы дапамаглі сінхранізаваць нашыя падыходы і зафіксаваць, што важна на бліжэйшы час.

    Мы знаходзімся ў сталай камунікацыі з прэм’ер‑мінiстрам Дональдам Тускам і яго камандай у Канцылярыі».

    Апошнія навіны