Школа палітычных кампаніяў Офіса Святланы Ціханоўскай накіраваная на павышэнне кампетэнцыяў у сферы планавання, распрацоўкі і рэалізацыі палітычных і інфармацыйных кампаніяў. Мы ладзім яе для актывістаў (-к) беларускай грамадзянскай супольнасці і прадстаўнікоў (-ц) палітычных структураў.
Набор закрыты. Сачыце за навінамі Офіса Святланы Ціханоўскай, каб не прапусціць новы этап Школы!
Што мы прапануем?
Праграма Школы спалучае анлайн-навучанне і выязныя практыка-арыентаваныя мерапрыемствы. Удзельнікі (-цы) атрымліваюць як тэарэтычныя веды, так і практычныя навыкі праз семінары, трэнінгі і групавую працу над уласнымі праектамі.
Вось толькі некаторыя з тэмаў:
- Палітычныя кампаніі: планаванне, распрацоўка, рэалізацыя і аналіз.
- Стратэгічная камунікацыя: праца з медыя, стварэнне інфармацыйных прадуктаў.
- Інфармацыйная праца: супрацьдзеянне прапагандзе, контрпрапаганда, інфармацыйныя войны.
- Праца з аўдыторыяй: вызначэнне мэтавых аўдыторыяў (у тым ліку ўнутры Беларусі), вобразы ў кампаніях, алгарытмы сацсетак (Інстаграм, Цікток, Ютуб, Фейсбук).
- Сучасныя тэхналогіі: ужыванне штучнага інтэлекту (ШІ), асновы аўтаматызацыі без коду.
- Бяспека і рызыкі: забеспячэнне бяспекі ў кампаніях, стварэнне карт рызыкаў і праца з імі.
Чаму вам будзе цікава?
- Атрымаеце комплексныя веды і практычныя навыкі па планаванні і рэалізацыі палітычных і інфармацыйных кампаніяў.
- Распрацуеце ўласныя праекты палітычных кампаніяў пры падтрымцы дасведчаных ментараў (-к).
- Навучыцеся выкарыстоўваць сучасныя тэхналагічныя інструменты, у тым ліку штучны інтэлект і аналіз даных, для дасягнення мэтаў.
- Наладзіце супрацоўніцтва і гарызантальныя сувязі з іншымі актывістамі, прадстаўнікамі НДА і палітычных структураў.
- Зразумееце, як эфектыўна працаваць са стратэгічнай камунікацыяй, медыяпраектамі і інфармацыйнай бяспекай.
Праграмы і мерапрыемствы ў межах Школы
Школа палітычных кампаній
верасень–кастрычнік 2025
40 актывістаў і прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх арганізацыяў прайшлі навучанне ў першай праграме Школы. Яна аб’яднала анлайн-блок і вочны модуль, што адбыўся на працягу 4 дзён пад Вільнюсам.
Адукацыйная праграма была прысвечаная планаванню і рэалізацыі палітычных кампаніяў, а таксама выкарыстанню сучасных тэхналагічных інструментаў у палітычнай дзейнасці. Афлайн-сесія стала пляцоўкай для інтэнсіўнай практычнай працы з экспертамі.
Школа дазволіла ўдзельнікам (-цам) атрымаць новыя навыкі, наладзіць супрацоўніцтва і падрыхтаваць уласныя праекты для будучых кампаніяў.
Чым удзельнікам (-цам) спадабалася праграма?
- «Важныя людзі, новыя знаёмствы, «развіртуалізацыя» — адчувалася сапраўдная супольнасць».
- «Вялікі дзякуй Аляксандру Дабравольскаму за прафесіяналізм і ўважлівы падыход».
- «На Школе панавала камфортная атмасфера, цёплая і сяброўская камунікацыя з боку арганізатараў, а таксама разнастайнасць удзельнікаў і ўдзельніц».
- «Лекцыі былі якасныя і жывыя, з моцнымі экспертамі і эксперткамі, а некаторыя спікеры і спікеркі адкрыліся з новага боку».
Кантакты
Пытанні і прапановы па Школе палітычных кампаніяў можна дасылаць на афіцыйную электронную пошту: politicalschool@tsikhanouskaya.org.