40 актывістаў і прадстаўнікоў палітычных і грамадскіх арганізацыяў прайшлі навучанне ў адукацыйнай праграме Офіса Святланы Ціханоўскай.
Школа аб’яднала анлайн-блок у верасні–кастрычніку і вочны модуль, што адбыўся 25–29 кастрычніка пад Вільнюсам.
Адукацыйная праграма была прысвечаная планаванню і рэалізацыі палітычных кампаніяў, а таксама выкарыстанню сучасных тэхналагічных інструментаў у палітычнай дзейнасці. Удзельнікі вывучалі:
- стратэгічную камунікацыю;
- палітычныя медыяпраекты;
- прымяненне штучнага інтэлекту;
- інфармацыйную бяспеку;
- працу з аўдыторыямі і данымі.
Падчас анлайн-заняткаў удзельнікі атрымлівалі веды пра планаванне і правядзенне разнастайных палітычных кампаніяў, а таксама мелі магчымасць распрацаваць уласныя праекты пры ментарскай падтрымцы. Афлайн сесія стала пляцоўкай для інтэнсіўнай практычнай працы з экспертамі.
Сярод спікераў школы былі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай: Франак Вячорка, Аляксандр Дабравольскі, Ганна Красуліна і іншыя, а таксама запрошаныя эксперты ў галіне палітычнай камунікацыі і тэхналогіяў.
Школа палітычных кампаніяў стала прасторай супрацоўніцтва, дзе актывісты і прадстаўнікі НДА магчымасць атрымаць новыя навыкі, наладзіць супрацоўніцтва і падрыхтаваць уласныя праекты для будучых кампаніяў.
