LegalHub і Human Constanta запусцілі праект ChilDoc для прадухілення бязграмадзянства беларускіх дзяцей, народжаных у выгнанні.
Заснаваная новая прэмія “Голас пакалення свабоды” для выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+.
Юрыдычная служба FBC падрыхтавала рэкамендацыі пра тое, як адмовіцца ад дачы паказанняў супраць сябе ці блізкіх і пры гэтым не парушыць закон.
ЦБС запусціў відэа праект з гайдамі па польскім праве для беларусаў.
У Варшаве ў Музеі вольнай Беларусі адбыўся фестываль Maldzis.
Група незалежных экспертаў ААН выступіла з асуджэннем спробы дэпартацыі з Беларусі і далейшага знікнення палітыка Мікалая Статкевіча.
У Варшаве адбыўся II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі.
У Вільні адбылася канферэнцыя “Беларуская журналістыка: дзе пачынаецца заўтра”.
У літоўскім Сейме распачалася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму.
Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі прадставіў даклад пра практыку палітычнага пераследу беларускім рэжымам сваіх апанентаў, якія знаходзяцца за мяжой.
Беларускі ПЭН падрыхтаваў агляд рэпрэсій беларускай кнігі за апошнія пяць гадоў.