• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Заява незалежных экспертаў ААН наконт знікнення Мікалая Статкевіча

    24 верасня, 2025

    23 верасня незалежныя эксперты ААН выступілі з рэзкай заявай з нагоды знікнення Мікалая Статкевіча. Па іх словах, ёсць усе падставы лічыць, што беларускі палітык стаў ахвярай гвалтоўнага знікнення і адвольнага затрымання. Эксперты падкрэслілі: рэжым абавязаны неадкладна паведаміць праўду пра яго лёс, месцазнаходжанне і стан здароўя.

    Нагадаем, 11 верасня Мікалая Статкевіча вывезлі да беларуска-літоўскай мяжы разам з 51 зняволеным, якія атрымалі так званае «памілаванне» ў рамках дамоўленасці паміж Мінскам і Вашынгтонам. Калі ён адмовіўся перасякаць мяжу і вярнуўся на тэрыторыю Беларусі, яго суправаджалі супрацоўнікі ў масках. Пазней у СМІ з’явіліся паведамленні пра вяртанне палітыка ў калонію, аднак адміністрацыя ўстановы гэта адмаўляла. З тых часоў пра лёс Статкевіча нічога не вядома.

    Згодна з заявай, спроба гвалтоўнага выправаджэння Статкевіча парушае артыкул 12 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які Беларусь ратыфікавала яшчэ ў 1973 годзе. Эксперты таксама адзначылі, што ў дзеяннях рэжыму Лукашэнкі могуць угледжвацца прыкметы злачынстваў супраць чалавечнасці, пра што ўжо заявіла Літва ў сваёй перадачы матэрыялаў у Міжнародны крымінальны суд.

    Асаблівую ўвагу эксперты звярнулі на стан здароўя 69-гадовага палітыка, які яшчэ з лютага 2023 года ўтрымліваўся ў поўнай ізаляцыі і падвяргаўся жорсткаму абыходжанню. Яны таксама зноў нагадалі Мінску пра неабходнасць прывесці «антыэкстрэмісцкае» заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі і спыніць катаванні і прыніжэнні ў дачыненні да палітвязняў.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў адзначыў:

    «Як толькі стала вядома пра тое, што Мікалай Статкевіч адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі з краіны і з ім знікла сувязь, мы неадкладна праінфармавалі пра гэта Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. Мы настойваем на тым, каб прадстаўнікі рэжыму неадкладна далі інфармацыю пра лёс Мікалая Статкевіча, і спынілі практыку гвалтоўных знікненняў, адвольных затрыманняў і палітычна матываваных пераследаў. Беларусь абавязаная выканаць свае міжнародныя абавязанні і пакласці канец рэпрэсіям у дачыненні да грамадзянаў, чыё адзінае «злачынства» — іх імкненне да свабоды і дэмакратыі».

    Апошнія навіны