• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Правы чалавека не з’яўляюцца ўнутранай справай «дыктатуры» — гэта ўніверсальнае абавязацельства кожнай дзяржавы

    19 верасня, 2025

    19 верасня ў межах 60-й сесіі Рады па правах чалавека ААН прайшоў інтэрактыўны дыялог з прадстаўніцай Групы незалежных экспертаў па Беларусі Карынай Маскаленка і сайд-івэнт «Give a Voice to the Victims: Human Rights Violations in Belarus», арганізаваны пастаянным прадстаўніцтвам Літвы пры ААН.

    На абодвух мерапрыемствах узнімалася сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі: 

    Інтэрактыўны дыялог быў больш сфакусаваны на выніках апошняй справаздачы Групы незалежных экспертаў па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

    Падчас сайд-івэнту прагучалі сведчанні былых палітвязняў і праваабаронцаў, якія распавялі пра масавыя рэпрэсіі ў Беларусі, катаванні, адвольныя арышты і пераслед незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці.

    Выступоўцы адзначылі, што нягледзячы на адзіночныя вызваленні, рэпрэсіўная машына застаецца актыўнай: новыя затрыманні і паўторныя арышты адбываюцца рэгулярна, змушаючы многіх беларусаў і беларусак шукаць прытулак за мяжой.

    Каментар дарадцы па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай Леаніда Марозава:

    «Калі прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі называюць абмеркаванне катаванняў і рэпрэсіяў «ачарненнем краіны» і «ўнутранай справай», яны ў чарговы раз блытаюць Беларусь з дыктатурай. Правы чалавека нельга схаваць за шыльдай «суверэннай палітыкі»: калі катаванні і выгнанні сталі палітыкай рэжыму, менавіта пра гэта і павінна гаварыць Рада па правах чалавека. Асаблівая падзяка Літве і літоўскім праваабаронцам за тое, што галасы беларусаў і беларусак прагучалі сёння ў Жэневе».

    Леанід Марозаў праінфармаваў прадстаўнікоў Офіса Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі ў Беларусі Нілса Муйжніекса аб актуальнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сярод асноўных тэмаў: вызваленні, прымусовыя дэпартацыі былых палітвязняў, а таксама, у экстранным парадку, — пытанне лёсу Мікалая Статкевіча.

    Апошнія навіны