• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Пераадоленне наступстваў рэпрэсіўнай палітыкі Лукашэнкі — рэальнасць, з якой прыйдзецца сутыкнуцца ўсім нам у найбліжэйшай будучыні»

    01 жніўня, 2025

    Часам можа стварацца ўражанне, што рэпрэсіі ў Беларусі ідуць на спад. Палітычныя зняволеныя выходзяць з турмаў, іх колькасць становіцца меншай. Але гэта не так — дастаткова ўважліва вывучыць кантэкст.

    BelPol выпусціў аналітыку рэальных маштабаў рэпрэсіяў:

    ➖З 2020 года рэпрэсіі закранулі не менш за 500 тысячаў чалавек.
    ➖Каля 100 тысячаў чалавек трапілі ў сумнавядомую базу «беспарадкі», у сувязі з чым у дачыненні да іх праводзяцца так званыя «прафілактычныя» мерапрыемствы.
    ➖Пад ударам апынуліся тыя, хто ў 2020 годзе ўсяго толькі падпісаліся за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.
    ➖Палітвязні, якія выйшлі з турмаў, нават пасля вызвалення падвяргаюцца ціску рэжыму.
    ➖Калі чалавек трапіў у спіс экстрэмістаў або тэрарыстаў, то фактычна ён не можа ні адкрыць рахунак у банку, ні аформіць на сябе сім-карту мабільнага аператара.

    Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай, пракаментаваў сітуацыю:
    «Праваабаронцы атрымліваюць больш за 1000 запытаў аб дапамозе штомесяц. Сёння ў Беларусі рэпрэсіі закранулі не толькі тысячы палітвязняў, але і сотні тысячаў людзей, якіх рэжым пазбавіў працы, маёмасці, волі, правоў на свабоднае перамяшчэнне і чалавечую годнасць. Наш абавязак — абараняць кожнага пацярпелага і дамагацца не сімвалічных саступак, а поўнага спынення палітычных рэпрэсіяў і аднаўлення правоў усіх беларусаў і беларусак».

    Апошнія навіны