• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падрыхтоўка справаздачы Спецыяльнага дакладчыка ААН па Беларусі: як можна дапамагчы?

    13 сакавіка, 2025

    Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека рыхтуе матэрыялы для новай справаздачы пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Яна будзе прадстаўленая на 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у кастрычніку 2025 года. Гэтым разам асаблівая ўвага будзе нададзеная працоўным правам і сітуацыі ў сферы занятасці.

    Чаму гэта важна?

    Беларускі рэжым працягвае выкарыстоўваць эканамічныя механізмы як інструмент рэпрэсіяў. Сярод іх:
    ➖ Прымусовая праца зняволеных у турмах і калоніях;
    Дыскрымінацыя пры працаўладкаванні па палітычных матывах;
    ➖ Забарона на стварэнне незалежных прафсаюзаў і ўдзел у забастоўках;
    ➖ Прымусовае прыцягненне да суботнікаў, «базы дармаедаў» і грамадскіх работ.

    Як можна дапамагчы?
    Спецыяльны дакладчык заклікае праваабаронцаў, прафсаюзы, СМІ, а таксама тых, хто сутыкнуўся з парушэннямі або валодае адпаведнай інфармацыяй, падзяліцца звесткамі да 31 мая 2025 года. Для гэтага можна скарыстацца электроннай поштай hrc-sr-belarus@un.org.

    ❗️Калі ласка, памятайце пра сваю кібербяспеку! Калі ў вас ёсць, што распавесці – не выкарыстоўвайце сэрвісы на беларускіх і расійскіх даменах.

    Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай:
    «Рэжым у Беларусі выкарыстоўвае працу як інструмент рэпрэсіяў – ад прымусовай працы палітвязняў да эканамічнага ціску на грамадзянаў, чыя адзіная «віна» ў тым, што яны адстойвалі свае правы. Гэтая справаздача ААН – яшчэ адна магчымасць прыцягнуць увагу да злачынстваў рэжыму, прыцягнуць увагу да актуальных праблемаў і садзейнічаць іх вырашэнню».

    Фота: Shutterstock

    Апошнія навіны