Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з кіраўнікамі камітэтаў па замежных справах Палаты прадстаўнікоў і Сената ЗША – Браянам Мастам (Палата прадстаўнікоў) і Джымам Рышам (Сенат), якія прадстаўляюць Рэспубліканскую партыю.
Сустрэчы адбыліся падчас Мюнхенскай канферэнцыі. Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі мірныя перамовы па Украіне і роля Беларусі ў гэтым працэсе. Ціханоўская падкрэсліла, што пытанне Беларусі павінна быць часткай перамоваў, уключаючы расійскую вайсковую прысутнасць у краіне і паступовы транзіт улады.
Таксама абмяркоўвалася падтрымка незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці. Ціханоўская прапанавала зрабіць выключэнне для беларускіх праграмаў і аднавіць фінансавую дапамогу. Акрамя таго, былі ўзнятыя пытанні палітвязняў і магчымыя далейшыя крокі для іх вызвалення, а таксама перспектывы прызначэння спецыяльнага пасланніка па Беларусі.
Ціханоўская падзякавала за пастаянную падтрымку і дамовілася аб правядзенні слуханняў у Кангрэсе, прысвечаных сітуацыі ў Беларусі і стратэгіі ЗША адносна краіны.
Таксама Ціханоўская сустрэлася з сенатаркай Джын Шахін (Дэмакратычная партыя), кангрэсменам Джо Вілсанам (Рэспубліканская партыя) і кангрэсменам Браянам Фіцпатрыкам (Рэспубліканская партыя).