Святлана Ціханоўская сустрэлася з адной з першых асобаў Францыі, спікеркай Нацыянальнага сходу Францыі , каб абмеркаваць сітуацыю з палітвязнямі.
Ціханоўская распавяла, што цяпер робіцца шмат намаганняў для іх вызвалення — як па гуманітарным, так і палітычным трэку. І неабходна ўзмацніць міжнародную каардынацыю, каб змусіць рэжым Лукашэнкі вызваляць людзей і спыніць рэпрэсіі. Паводле Ціханоўскай, вызваленне палітвязняў з’яўляецца прыярытэтам для дэмакратычных сілаў, бо ад гэтага залежыць не толькі свабода, але і жыцці людзей.
Ціханоўская падзякавала спікерцы за прынцыповую і паслядоўную пазіцыю Францыі, за непрызнанне лукашэнкаўскіх безвыбараў, а таксама пакінула запіс у кнізе для ганаровых гасцей парламента Францыі.
Pour notre liberté et la vôtre!
Merci pour votre soutien!
Vive la France, vive le Bélarus!
За нашу і вашу свабоду!
Дзякуй за вашу падтрымку!
Жыве Францыя, жыве Беларусь!