Калі вы хацелі б звярнуцца па патранаж вашага івэнта з боку Святланы Ціханоўскай або партнёрства з Офісам Святланы Ціханоўскай, просім вас напісаць пра запыт загадзя (па магчымасці за 2-3 месяцы) праз дадзеную форму. Гэта дазволіць зрабіць працу з падобнымі запытамі больш эфектыўнай.
Звярніце, калі ласка, увагу на крытэрыі івэнтаў, якія разглядаюцца ў межах падобнага супрацоўніцтва:
– Івэнт і дзейнасць яго арганізатараў не пярэчаць дэмакратычным каштоўнасцям, а таксама місіі і палітыкам ОСЦ;
– Арганізатараў івэнта магчыма верыфікаваць;
– Атрыманне камерцыйнага прыбытку не з’яўляецца асноўнай мэтай івэнта.
Цягам тыдня пасля атрымання звароту з вамі звяжацца прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай.