У размове з выданнем «Bild» беларуская лідарка падзялілася, якім бачыць настрой беларускага грамадства і ці з’яўляюцца так званыя «выбары» Лукашэнкі пэўным трыгерам для палітычнай актывізацыі беларусаў.
«Напруга не спадала з 2020 года. У нас, магчыма, былі пікі і зніжэнні гэтай напругі, але цяпер беларускае грамадства гэта як рондаль з кіпучай вадой. Усё гэта ў людзях жывое: усе ўспаміны, усе эмоцыі, якія яны адчувалі, гэта ўсё гатова вырвацца вонкі. Патрэбны пэўны момант, новае акно магчымасцяў. Калі стане зразумела, што гэта менавіта яно – мы зноў павінны актывізавацца. Але гэта, відавочна, не рытуал так званых «выбараў». Для беларусаў ён не змяняе нічога, гэта не змена сітуацыі. І беларусы гэта разумеюць. Маё заданне – каб беларусы захавалі ў сабе гэтае натхненне, захавалі ў сабе пачуццё адной нацыі да таго моманту, калі нам патрэбны будзе кожны».
Цалкам інтэрв’ю можна паглядзець па спасылцы.