• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларусы ніколі не былі агрэсарамі

    09 мая, 2024

    Дарагія беларусы!

    79 гадоў мінула з таго дня, як скончылася адна з самых жудасных войнаў у гісторыі. Сусветная супольнасць перамагла нацызм і дыктатуру Гітлера. 

    Гэты дзень нагадвае нам пра чалавечую мужнасць і самаахвярнасць – пра тых, хто змагаўся за мір і свабоду.

    Гэта дзень не толькі перамогі, але і памяці. Мы ўспамінаем усіх забітых і пакалечаных. Мы ўспамінаем пра ўсе жахі і той боль, якія прынесла Беларусі тая вайна. 

    Гэты дзень нагадвае нам і пра тое, да чаго вядзе беспакаранасць і неабмежаванасць улады. Калі тыраны, у імя ідэалогіі і ўласных амбіцыяў, гатовы прыносіць у ахвяру жыцці людзей.

    Вайна, якую развязала Расія супраць Украіны, паказвае, што не ўсе вынеслі ўрокі з падзеяў 80-гадовай даўніны. Ізноў адзін тыран вырашыў, што мае права паняволіць іншых. Ізноў забіваюць нявінных людзей. Ізноў нашая краіна апынулася пад уладай тыраніі. 

    І наш народ спрабуюць уцягнуць у гэтую вайну. З тэлеэкранаў нам расказваюць пра ўнутраных і знешніх ворагаў, а з вайны – робіцца культ.  Тых, хто выступаюць супраць вайны, называюць экстрэмістамі і здраднікамі. 

    Як так сталася, што ў Беларусі, дзе цэніцца мір, нават словы “Не вайне!” сталі злачынствам?! 

    Але беларусы ніколі не былі агрэсарамі. У свеце цяжка знайсці больш міралюбнай нацыі, чым беларусы. Мы ўмеем жыць дружна з суседзямі і знаходзіць агульную мову. Але таксама мы ўмеем пастаяць за сябе, і за тых, хто ў бядзе. Мы ўмеем змагацца, і ўмеем перамагаць. 

    Дарагія беларусы!

    У гэты дзень я хачу пажадаць усім нам міру. Беларусам – свабоды, а Украіне – перамогі над агрэсарам. 

    Sviatlana Tsikhanouskaya_9.05.2024

    Апошнія навіны