У ліпені ключавым напрамкам стала парламенцкая праца: падтрымка Беларусі ў міжнародных асамблеях, запуск новых групаў «За дэмакратычную Беларусь» і прыняцце рэзалюцыяў у падтрымку беларусаў. Паралельна працягвалася праца па міжнароднай абароне, адказнасці рэжыму за рэпрэсіі, адукацыйных магчымасцях і падтрымцы грамадзянскай супольнасці.
Галоўныя вынікі месяца:
– На палях сесіі ПА АБСЕ была афіцыйна запушчаная міжпарламенцкая група «За дэмакратычную Беларусь».
– Святлана Ціханоўская сустрэлася з генеральным сакратаром АБСЕ Раберта Мантэлам і прэзідэнтам ПА АБСЕ Перэ Жаанам Понсам.
– Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны, якія прадстаўляюць Украіну ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ.
– На сесіі ПА АБСЕ была прынятая спецыяльная рэзалюцыя па Беларусі.
– Сенат Чэхіі прыняў рэзалюцыю ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
– Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у панэльнай дыскусіі на форуме па бяспецы ў амерыканскім Аспене.
– Пры падтрымцы пражскага Офіса беларус атрымаў міжнародную абарону ў Чэхіі.
– Адкрыты набор на стыпендыю імя Святланы Ціханоўскай у Аўстрыі.
– Офіс Святланы Ціханоўскай прадставіў канцэпцыю прыцягнення да адказнасці за рэпрэсіі ў Беларусі.
– Дзяніс Кучынскі і прадстаўнікі беларускіх арганізацый сустрэліся з дырэктарам дэпартамента МЗС Аўстрыі па справах Усходняй Еўропы Томасам Мюльманам.
– Анатоль Лябедзька сустрэўся са спікерам парламента Малдовы Ігарам Гросу. У верасні ў Малдове плануецца афіцыйны запуск групы «За дэмакратычную Беларусь».
– Дзяніс Кучынскі далучыўся да ўрачыстага мерапрыемства з нагоды 35-ай гадавіны Мядзінінкайскай трагедыі.
– Святлана Ціханоўская наведала беларускія імпрэзы, сустракалася з беларусамі і прадстаўнікамі беларускіх ініцыятываў.
– Святлана Ціханоўская выступіла на EDS Summer University 2026
Шукайце іншыя падзеі і ўсе навіны па спасылцы.
