• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Падрыхтоўка да рэформ у галіне адукацыі

    Тут вы знойдзеце тэксты і дакументы, важныя для падрыхтоўкі да рэформы сістэмы адукацыі ў дэмакратычнай Беларусі. Кожны дакумент можна спампаваць у фармаце PDF. Раздзел складаецца з трох частак:

    1) праграмныя дакументы,

    2) аналітыка і даследаванні,

    3) міжнародныя дакументы.

    Абнаўляецца на пастаяннай аснове.

     

    Праграмныя дакументы

    ДАРОЖНАЯ МАПА дэмакратызацыі агульнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі
    на тэрмін 50-100-500 дзён

    У дакуменце апісаны паслядоўны набор дзеянняў, які перавядзе агульную сярэднюю адукацыю ад аўтарытарнай мадэлі да дэмакратычнай. Мэта ДМ – забяспечыць устойлівую працу і эфектыўную трансфармацыю сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі ў першыя 500 дзён з моманту фарміравання Урада пераходнага перыяду.  Дакумент адкрыты для самага шырокага грамадскага і экспертнага абмеркавання, унясення абгрунтаваных дапаўненняў і змен. Вашы прапановы, заўвагі, дапаўненні і каментарыі да Дарожнай карце можна накіроўваць на пошту roadmappedu24@gmail.com.

    Спампаваць

    ДАРОЖНАЯ МАПА дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі
    на тэрмін 50-100-500 дзён

    Дакумент, які апісвае крок за крокам пераход ад аўтарытарнай сістэмы вышэйшай адукацыі да дэмакратычнай. Дарожная мапа пачынае дзейнічаць з моманту фарміравання Пераходнага ўрада і ахоплівае першыя 500 дзён пераходнага перыяду. Дакумент адкрыты для самага шырокага грамадскага і экспертнага абмеркавання, унясення абгрунтаваных дапаўненняў і змен. Вашы прапановы, заўвагі, дапаўненні і каментарыі да Дарожнай карце можна накіроўваць на пошту roadmappedu24@gmail.com.

    Спампаваць

    «Дэідэалагізацыя адукацыі Рэспублікі Беларусь: калі і як гэта магчыма»

    Аналітычны матэрыял. Аналіз сімптомаў і прычын ідэалагізацыі і палітызацыі адукацыі Рэспублікі Беларусь. Аналіз магчымых сцэнарыяў і стратэгій дэідэалагізацыі сістэмы адукацыі пры захаванні status quo і ў выпадку пераходу на дэмакратычны шлях развіцця. У якасці аптымальнага сцэнарыя дакумент прапануе шэраг канкрэтных мер і рэкамендацый паспяховага дэмантажу ідэалагічнай інфраструктуры і пабудовы сістэмы адукацыі на аснове фундаментальных прынцыпаў, норм і каштоўнасцей адукацыі, акадэмічнай сумленнасці і інстытуцыйнай аўтаноміі.

    група экспертаў

    Спампаваць

    «Белая кніга 2018. Еўрапейскія перспектывы беларускай вышэйшай адукацыі»

    Другая Белая кніга, падрыхтаваная экспертамі Грамадскага Балонскага камітэта. Прысвечана дэталёваму аналізу імплементацыі Беларуссю Балонскіх абавязацельстваў у параўнанні з іншымі краінамі ЕПВА. Структура і метадалогія аналізу ў выданні забяспечвае максімальную сумяшчальнасць з Імплементацыйнай справаздачай «Еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі ў 2018 годзе».

    група экспертаў

    Спампаваць

    Стварэнне інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя ў школах Беларусі: арыенціры

    Дакумент дае асноўныя арыенціры для распрацоўкі інклюзіўнага парадку дня ў адукацыйнай палітыцы, паказвае пэўныя бар’еры і выклікі, на якія неабходна адказаць сістэме адукацыі для паспяховага развіцця інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя. У дакуменце сфармуляваны рэкамендацыі па развіцці культуры сацыяльнай інклюзіі, артыкуляваны канкрэтныя запыты на заканадаўчае забеспячэнне сацыякультурнай разнастайнасці, а таксама вызначаны асноўныя патрабаванні для развіцця эфектыўнай практыкі інклюзіўнай адукацыі.

    Платформа праекта Belarus Beehive

    Спампаваць

    Распрацоўка стратэгіі навучання на працягу ўсяго жыцця: check list

    Дакумент структуруе асноўныя кірункі і прынцыпы палітыкі навучання на працягу ўсяго жыцця, на аснове аналітычных дакументаў і шэрагу міжнародных аглядаў..

    Платформа праекта Belarus Beehive

    Спампаваць

     

    Аналітыка і даследаванні​

    PISA2018: аналіз вынікаў і рэкамендацыі для сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь

    Прадстаўленыя ў дакуменце рэкамендацыі па рэфармаванні сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь зроблены на аснове аналізу вынікаў маніторынгавага даследавання PISA2018, прадстаўленых у справаздачах публікуемых АЭСР, а таксама нацыянальнай справаздачы Рэспублікі Беларусь. Дакумент уключае аналіз крокаў па рэфармаванні сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, ажыццёўленыя з часу правядзення PISA2018 і ацэнены ўплыў на стан сістэмы адукацыі ў кантэксце будучых даследаванняў.

    Ігар Варакса, кансультант офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях школьнай адукацыі

    Спампаваць

    «Аналіз бягучай сітуацыі ў сістэме вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь»

    Гэты дакумент дае кароткі агляд бягучага стану сістэмы вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. У аналізе выкарыстаны статыстычныя даныя, прадстаўленыя на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Таксама ўлічаны вынікі незалежных даследаванняў, справаздачы і публікацыі ў незалежных СМІ.

    Дадатак да Дарожнай карты дэмакратызацыі вышэйшай адукацыі Беларусі на перыяд: 50–100–500 дзён.

    Спампаваць

    «Ад анамальнай да рацыянальнай бюракратыі і празрыстым (цэнтралізаваным) формам кіравання адукацыяй»

    Аналітычны матэрыял. У дакуменце прапанаваны рэкамендацыі для распрацоўкі палітыкі дэбюракратызацыі сістэмы адукацыі на ўсіх узроўнях. Матэрыял уключае апісанне комплексу мер, якія дазволяць ажыццявіць пераход да дэцэнтраванай сістэмы кіравання і «мяккай (рацыянальнай) бюракратыі».

    група экспертаў

    Спампаваць

    30 гадоў палітыкі ў сферы адукацыі Беларусі (1991-2021)

    Дакумент аналізуе развіццё сістэмы адукацыі ў Беларусі, выклікі і змяненні з якімі яна сутыкалася на працягу 30 гадоў, а таксама прапануе бачанне і этапнасць неабходных змен.

    Платформа праекта Belarus Beehive

    Спампаваць

    Адукацыйныя ініцыятывы Беларусі: мапа ўзаемадзеянняў

    Даследаванне прадстаўляе агляд адукацыйных ініцыятыў і арганізацый Беларусі, дэманструе асаблівасці і ступень іх узаемадзеянняў, а таксама абазначае рэальных лідэраў і падсвятляе незанятыя нішы і напрамкі развіцця адукацыі. Акрамя гэтага ў даследаванні прадстаўлены агляд актуальных патрэб адукацыйных ініцыятыў для далейшага развіцця.

    Платформа праекта Belarus Beehive

    Спампаваць

    Структура праблем у сістэме адукацыі ва ўяўленнях розных груп стэйкхолдэраў

    Даследаванне апісвае актуальныя праблемы сістэмы адукацыі ў Беларусі з пункту гледжання ўдзельнікаў і стэйкхолдэраў сістэмы адукацыі (педагогаў, студэнтаў, бацькоў, менеджэраў адукацыі, працадаўцаў). Аўтары вылучаюць некалькі галоўных праблем: праблемы адзяржаўлення сістэмы адукацыі і мінімальнай свабоды дзейнасці для ўсіх удзельнікаў сістэмы адукацыі; праблемы нізкага сацыяльнага статусу і эканамічнай непрэстыжнасці прафесіі настаўніка; разрыў у доступе да якаснай адукацыі для сельскіх жыхароў і іншыя.

    Платформа праекта Belarus Beehive

    Спампаваць

    Лічбавая кампетэнтнасць у новай Беларусі

    Дакумент раскрывае разнастайнасць палітычных рашэнняў у сферы лічбавых кампетэнцый. Даследаванне змяшчае чатыры раздзелы. У 1м раздзеле «Лічбавая кампетэнтнасць і лічбавая пісьменнасць як палітыка» прапануецца стратэгічны погляд на задачу развіцця лічбавых навыкаў. У 2м раздзеле «Тэрміналогія» на аснове гістарычнага экскурсу праблематызуецца разуменне сутнасці адпаведных канцэптаў. У 3м раздзеле «Глабальныя стратэгіі і эталонныя мадэлі» прапануецца агляд найважнейшых праектаў міжнародных і рэгіянальных арганізацый, звязаных з распрацоўкай рамачных структур лічбавай кампетэнтнасці і лічбавай пісьменнасці. Чацвёрты раздзел «Ужыванне і дэталізацыя эталонных сістэм» прысвечаны характарыстыцы шэрагу спецыялізаваных мадэляў лічбавых навыкаў.

    Платформа праекта Belarus Beehive

    Спампаваць

    Еўрапейскія рамкі лічбавых кампетэнцый выкладчыкаў

    У гэтай справаздачы прадстаўлены еўрапейскія рамкі лічбавых кампетэнцый для выкладчыкаў (DigCompEdu). DigCompEdu – гэта навукова абгрунтаваныя рамкі, якія дапамагаюць вызначаць палітыку і могуць быць напрамую адаптаваны для рэалізацыі рэгіянальных і нацыянальных інструментаў і праграм адукацыі. Акрамя таго, яны забяспечваюць агульную мову і падыход, якія дапамогуць дыялогу і абмену перадавым вопытам праз межы.

    Платформа праекта Belarus Beehive

    Спампаваць

    Міжнародныя дакументы

    «Пераасэнсоўваючы нашу будучыню разам: новы грамадскі дагавор у сферы адукацыі»

    Даклад падрыхтаваны Міжнароднай камісіяй па будучыні адукацыі, заснаванай ЮНЕСКА ў 2019 годзе. Гэты даклад прапануе ўрадам, установам, арганізацыям і грамадзянам усяго свету распрацаваць новы грамадскі дагавор у галіне адукацыі, які дапаможа пабудаваць мірную, справядлівую і ўстойлівую будучыню для ўсіх нас.

    ЮНЕСКА

    Спампаваць

    «Компас навучання АЭСР 2030»

    Удзельнікі АЭСР (Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця) сумесна распрацавалі «Компас навучання». Дакумент прапануе набор асноўных прынцыпаў для будучай сістэмы адукацыі. Ён падзелены на серыю канцэптуальных запісак прысвечаных асноўным каштоўнасцям, ведам, навыкам і падыходам, якія неабходны для будучай адукацыі.

    АЭСР

    Спампаваць

    Апошнія навіны