• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з беларускімі арганізацыямі Беластока

    23 красавіка, 2026

    22 красавіка ў Беластоку Святлана Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі беларускіх арганізацыяў і ініцыятываў у фармаце знаёмства і Q&A. У размове ўдзельнічала больш за 40 прадстаўнікоў арганізацыяў і ініцыятываў: культурніцкіх, медыйных, адукацыйных, праваабарончых і грамадскіх.

    На сустрэчы абмеркавалі тое, чым жывуць беларускія праекты ў рэгіёне і што цяпер найбольш важна: — бягучую сітуацыю з беларускам хабам «Новая Зямля» – праблемы з чалавечым рэсурсам і недахоп фінансавання; — сітуацыя з умовамі легалізацыі, дадатковыя абмежаванні з боку банкаў, доўгія працэдуры міжнароднай абароны і сацыяльныя пытанні (у тым ліку пенсіі).

    Асобна закранулі тэму ідэнтычнасці беларускай меншасці на Падляшшы і ўзаемадзеяння культур.

    Разам з тым сустрэча паказала: беларускасць захоўваецца і развіваецца дзякуючы людзям і іх працы. Клуб рэканструктараў Invictus 1863 прапанаваў гістарычны праект «Майстэрня гісторыі Беларусі» — прастора для лекцый, майстар-класаў і фізічных заняткаў. Каманда Беластоцкія дзікі, у якой разам гуляюць беларусы, палякі і ўкраінцы, стала прыкладам паспяховай сумеснай ініцыятывы. 29 красавіка Kamunikat.org адкрывае кнігарню ў Варшаве, дзе таксама адбудзецца прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова.

    Святлана Ціханоўская:
    «Калі бачыш, колькі ў Беластоку беларускіх праектаў і колькі ў іх жыцця, яшчэ раз пераконваешся: беларускасць захоўваецца дзякуючы людзям і іх працы. Нават у выгнанні мы можам працягваць рабіць тое, што важна для Беларусі.

    Мы абмеркавалі важныя пытанні. Для мяне было вельмі важна пачуць, з чым сутыкаюцца беларусы і беларускі ў працы і эміграцыі ў цэлым. Будзем працаваць над іх вырашэннем».

    Апошнія навіны