• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як міжнародныя палітыкі падтрымалі беларусаў у пятую гадавіну пачатку пратэстаў?

    11 жніўня, 2025

    9 жніўня беларусы па ўсім свеце адзначылі 5 гадоў ад пачатку мірных пратэстаў супраць дыктатуры. І ў гэты дзень мы не былі адныя — беларусы атрымалі падтрымку ад кіраўнікоў дзяржаваў і вядучых сусветных палітыкаў, міністэрстваў замежных справаў шэрагу краінаў і еўрапейскіх інстытуцыяў. 

    Хто падтрымаў імкненне беларусаў да дэмакратычных пераменаў:
    🇦🇺🇨🇦🇬🇧 Сумесная заява Аўстраліі, Канады і Вялікабрытаніі пра выбары ў Беларусі

    «Мы разам заклікаем да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і патрабуем, каб беларускія ўлады спынілі сваю кампанію рэпрэсій».

    🇺🇸 Камісія ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія)

    «Заклікаем Мінск неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць выкарыстанне судовай сістэмы як інструмента рэпрэсій».

    🇨🇦 Міністэрства замежных справаў Канады

    🇱🇻 Міністэрства замежных справаў Латвіі

    «Латвія стаіць побач з народам Беларусі на яго шляху да дэмакратыі і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх 1180 палітвязняў».

    🇷🇴 Міністэрства замежных справаў Румыніі

    «Румынія далучаецца да міжнародных заклікаў аб неадкладным і безумоўным вызваленні ўсіх палітвязняў і правядзенні свабодных выбараў у Беларусі».

    🇦🇹 Міністэрства замежных справаў Аўстрыі

    «Больш за 1100 палітвязняў застаюцца за кратамі. Яны павінны быць вызваленыя неадкладна!».

    🇩🇰 Міністэрства замежных справаў Даніі

    «Усе палітвязні ў Беларусі павінны быць вызваленыя».

    🇩🇪 Міністэрства замежных справаў Германіі

    «Рэжым павінен вызваліць усіх палітычных зняволеных».

    🇳🇴 Міністэрства замежных справаў Нарвегіі

    «Нарвегія цвёрда падтрымлівае вольную, дэмакратычную і незалежную Беларусь».

    🇸🇪 Міністэрства замежных справаў Швецыі

    «Будучая дэмакратычная Беларусь мае месца ў еўрапейскай сям’і».

    🇱🇺 Міністэрства замежных справаў Люксембурга

    «Мы адзначаем пяць гадоў з часу, калі беларускі народ паўстаў супраць дыктатуры і аб’яднаўся ў мірнай рэвалюцыі за годнасць, свабоду і дэмакратыю».

    🇮🇸 Міністэрства замежных справаў Ісландыі

    «Жорсткія рэпрэсіі павінны скончыцца, каб магла перамагчы вольная, незалежная і дэмакратычная Беларусь».

    🇮🇪 Міністэрства замежных справаў Ірландыі

     «Ірландыя разам з ЕС падтрымлівае вольную і дэмакратычную будучыню Беларусі».

    🇨🇿 Міністэрства замежных справаў Чэхіі

    🇵🇱 Міністэрства замежных справаў Польшчы

    «Беларусь належыць да еўрапейскай сям’і народаў, і яе шлях да трывалага развіцця і дабрабыту праходзіць найперш праз Еўропу».

    🇸🇮 Міністэрства замежных справаў Славеніі

    «Славенія падтрымлівае народ Беларусі, які працягвае імкнуцца да свабоды, справядлівасці і дэмакратычнай будучыні».

    🇨🇿 Сенат Чэшскай Рэспублікі

    «Гэта абавязак свабодных дэмакратычных краін — дапамагаць і падтрымліваць вяртанне свабоды і дэмакратыі».

    🇪🇪 Маргус Цахкна, міністр замежных справаў Эстоніі

    «Беларусы павінны быць вызваленыя ад страху і рэпрэсіяў, а іх краіна павінна стаць часткай сям’і дэмакратычных еўрапейскіх нацыяў».

    🇫🇮 Эліна Валтонен, міністарка замежных справаў Фінляндыі

    «Мы пацвярджаем нашую падтрымку вольнай і дэмакратычнай Беларусі».

    🇳🇱 Каспар Велдкамп, міністр замежных справаў Нідэрландаў

    «Пяць гадоў таму беларусы масава выйшлі на вуліцы з патрабаваннем свабоды і дэмакратыі. Іх змаганне працягваецца да сёння».

    🇱🇹 Кястуціс Будрыс, міністр замежных справаў Літвы

    «Гэта велізарнае грамадзянскае абуджэнне, якое амаль зваліла рэжым Лукашэнкі, з’яўляецца яскравым напамінам пра дэмакратычную Беларусь, якая цяпер змагаецца пад таталітарным кіраваннем».

    🇪🇺 Парламенцкая асамблея НАТА

    «Парламенцкая асамблея НАТА ніколі не адступіцца ад цвёрдай падтрымкі тых, хто змагаецца за вольную, сувярэнную і дэмакратычную Беларусь».

    🇪🇺 Група Еўрапейскіх кансерватараў і рэфармістаў

    «Сёння мы стаім побач з Беларуссю і яе грамадзянамі — іх мара пра свабоду ніколі не памрэ».

    🇪🇺 Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі

    «Мы не спынімся, пакуль кожны з больш чым 1000 палітвязняў не будзе вызвалены. Пакуль дэмакратычныя памкненні беларускага народа не будуць здзейсненыя».

    🇪🇺 Роберта Метсола, прэзідэнтка Еўрапейскага парламента

    «Еўропа стаіць побач з народам Беларусі. Пяць гадоў таму ў іх адабралі голас. Іх заклік да свабоды быў сустрэты пераследам. Але іх барацьба — нашая барацьба — за дэмакратыю застаецца моцнай. Свет не заплюшчыць вочы».

    🇺🇸 Стывен Коэн, прадстаўнік у Кангрэсе ЗША

    🇬🇪 Элен Хаштарыя, паліталагіня з Грузіі

    «Мы, грузіны і беларусы, аднолькава з’яўляемся ахвярамі Расійскай імперыі і змагаемся разам, каб скінуць яе ярмо».

    🇩🇪 Саскія Хелер, дэпутатка Бундэстага

    «Сёння, пяць гадоў таму, выбары ў Беларусі былі сфальшаваныя. І Германія больш не лічыць мэтазгодным выдаваць гуманітарныя візы палітычна пераследаваным. Гэта ставіць жыццё пад пагрозу!».

    🇪🇺 Еўракамісія па пытаннях пашырэння і ўсходняга партнёрства

    «Мы стаялі побач з вамі з таго часу і будзем працягваць падтрымліваць вас у імкненні да вольнай і дэмакратычнай будучыні».

    🇪🇺 Марта Кос, еўракамісарка; Кая Каллас, высокая прадстаўніца ЕС

    «Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх палітвязняў, спыніць рэпрэсіі і распачаць інклюзіўны нацыянальны дыялог».

    🇪🇺 EUvsDiSiNFO

    «Працяглая «вайна Лукашэнкі супраць беларусаў» ажыццяўляецца праз пераслед удзельнікаў пратэстаў 2020 года, узмацненне кантролю над грамадствам праз страх і «ціхі тэрор» і рух у бок таталітарнага рэжыму».

    🇪🇺 Герт Ян Купман, еўрачыноўнік

    «Пяць гадоў таму народ Беларусі заклікаў да свабодных выбараў і асноўных правоў. Іхняя адвага застаецца крыніцай натхнення».

    🇫🇷 Фрэдэрык Пэці, дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі

    «Я памятаю тыя наступныя тыдні. Я памятаю тых, хто пацярпеў, і тых, хто быў вымушаны з’ехаць».

    🇵🇱 Міхал Кобоска, дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы

    «Лукашэнка не з’яўляецца і ніколі не быў законным прэзідэнтам. І псеўдавыбары ў 2020 годзе, і ў 2025 годзе — гэта фарсы, якія парушылі ўсе міжнародныя нормы».

    🇺🇦 Аляксей Ганчарэнка, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны

    «Час перайсці ад словаў салідарнасці да дзеянняў салідарнасці!».

    🇳🇱 Тэйс Рэйтэн, дэпутат Еўрапарламента

    «Дзякуй Святлане Ціханоўскай і Сяргею Ціханоўскаму за ўвагу да Ірыны Такарчук, пакараннай за тое, што яна падтрымлівала сваю зняволеную дачку Ольгу Такарчук і іншых палітвязняў».

    🇸🇪 Б’ёрн Сёдэр, дэпутат Рыксдага Швецыі

    «9 жніўня 2020 года беларускі народ пайшоў на выбарчыя ўчасткі. Яны прагаласавалі за перамены. Яны прагаласавалі супраць дыктатуры. Яны прагаласавалі за Святлану Ціханоўскую. Але Аляксандр Лукашэнка адмовіўся аддаць уладу — і адказаў фальсіфікацыямі, гвалтам і тэрорам».

    🇮🇹 Піна Піч’ерна, віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента

    «Сёння мы побач са Святланай Ціханоўскай і ўсімі сіламі апазіцыі: Беларусь заслугоўвае быць вольнай, дэмакратычнай і гаспадыняй свайго лёсу».

    🇫🇷 Таціяна Тэр, дэпутатка Нацыянальнага сходу Францыі

    «Ахвяра, якую яна панесла, велізарная, але ўсе дыктатуры ўрэшце заканчваюцца. Аднойчы Беларусь будзе ❤️ Еўропы, дзе ёй і месца».

    🇵🇱 Анджэй Халіцкі, дэпутат Еўрапарламента ад Польшчы

    «Сёння, у гадавіну пратэстаў, уся дэмакратычная Беларусь збіраецца ў Варшаве, а Палац культуры свеціць у бела-чырвона-белых колерах ⚪️🔴⚪️. Мы скандуем разам з вамі, як і 5 гадоў таму: Мінск–Варшава — агульная справа ❕❗️❕».

    🇦🇹 Хельмут Брандштатэр, дэпутат Нацыянальнай рады Аўстрыі

    «Сёння, 9 жніўня, спаўняецца пяць гадоў з дня выбараў у Беларусі, калі Лукашэнка скраў перамогу».

    🇱🇹 Гітанас Наўседа, прэзідэнт Літвы

    «Беларускі народ заслугоўвае жыць у свабодзе!».

    🇩🇪 Брыта Хасельман, дэпутатка Бундэстага

    «Свабоду ўсім палітычным зняволеным там».

    🇩🇪 Катрын Горынг-Экардт, віцэ-прэзідэнтка Бундэстага

    «Свабоду Алесю — і ўсім палітвязням у Беларусі!».

    🇸🇪 Густаў Гётберг, палітык Швецыі

    «Беларусь калісьці стане вольнай, еўрапейскай дэмакратыяй. Швецыя заўсёды з вамі».

    🇪🇺 Еўрапейскія дэмакраты

    «Еўропа павінна трымаць моцны ціск, захоўваць надзею і забяспечыць, каб ніводная іншая краіна — ці то Грузія, ці Малдова, ці любая іншая — не падзяліла таго ж лёсу».

    🇩🇪 Робін Вагенер, дэпутат Бундэстага

    «Мы памятаем пра Марыю, Марфу, Алеся, Ігара і іншых больш чым 1100 палітвязняў у Беларусі».

    🇪🇪 Кармэн Ёлер, міністр сацыяльных спраў Эстоніі

    «Мы не дазволім імперыялізму перамагчы дэмакратыю і свабоду — ні ў Беларусі, ні ў Еўропе, ні ў любым іншым кутку свету».

    Медыя:
    🇩🇪 Tagesschau
    🇵🇱 Rzeczpospolita
    🇺🇦 Kyiv Post
    🇪🇪 Baltic Times
    🇺🇸 Reuters
    🇵🇱 TVP World
    🇺🇸 Radio Free Europe

    Апошнія навіны