• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Я мару пра той дзень, калі Беларусь вернецца ў гэтую залу – не як дыктатарскі рэжым, а як горды, дэмакратычны член еўрапейскай сям’і»

    12 сакавіка, 2025

    Падчас візіту ў Страсбург Святлана Ціханоўская выступіла перад Камітэтам міністраў Рады Еўропы. Удзел у гэтай сустрэчы ўзялі амбасадары і дыпламаты 46 краінаў свету.

    У сваёй прамове лідарка закранула ключавыя пытанні бяспекі ў рэгіёне і пагрозу расійскага кантролю над Беларуссю. Яна падкрэсліла, што нашая краіна ператварылася ў ваенны плацдарм для Расіі, дзе рэжым падтрымлівае вытворчасць зброі і рыхтуецца да новых сумесных вайсковых вучэнняў.

    «Нядаўна Лукашэнка і Пуцін падпісалі новае пагадненне аб так званых «гарантыях бяспекі», якое толькі замацоўвае расійскі кантроль над Беларуссю. Неўзабаве яны плануюць вайсковыя вучэнні «Захад 2025» – аналагічныя тым, што праводзіліся ў 2022 годзе, перад поўнамаштабным уварваннем.

    Я не веру, што беларускія войскі будуць удзельнічаць у вайне, бо ў грамадстве існуе антываенны кансэнсус. Але мы не можам выключаць, што Беларусь зноў будзе выкарыстаная для агрэсіі. Беларусь стала не проста стартавай пляцоўкай, а ваенным цэхам для расійскай ваеннай машыны. 287 дзяржаўных прадпрыемстваў вырабляюць зброю для Расіі.

    Сёння, калі мы абмяркоўваем магчымасць мірных перамоваў, мы найбольш баімся аднаго: што Беларусь стане «суцяшальным прызам» для Пуціна. Мы не павінны гэтага дапусціць.

    Мы павінны патрабаваць вываду расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі, уключаючы ядзерную зброю. Толькі гэта можа гарантаваць стабільны і працяглы мір у рэгіёне. Украіна заслугоўвае рэальных гарантыяў бяспекі, і адной з іх можа быць вольная Беларусь, без расійскай прысутнасці».

    Апошнія навіны