23 сакавіка Святлана Ціханоўская распачне працоўны візіт у Чэхію. Каманда Офіса ўжо анансавала ўдзел лідаркі ў ІІІ Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету, але праграма беларускай лідаркі куды больш шырокая. Падрабязна пра ключавыя і найбольш важныя моманты распавядае дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі.
У відэа вы даведаецеся пра чатыры галоўныя элементы візіту, у тым ліку – што адрознівае ІІІ Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету ад папярэдніх:
«Важна адзначыць унікальную рысу, якой не было на мінулых канферэнцыях: беларуска-ўкраінскі элемент. Паколькі мы не можам напоўніцу супрацоўнічаць з Украінай, пакуль наша краіна знаходзіцца пад акупацыяй, мы робім гэта на ўсіх іншых пляцоўках. У тым ліку дыяспаральных, грамадскіх і грамадска-палітычных – разам з Украінай».
Падрабязней пра візіт у Чэхію глядзіце ў відэа.