• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – у дзень заснавання Палка Каліноўскага: «Кожны дзень на фронце – гэта выпрабаванне. І я ганаруся тым, з якой годнасцю вы яго праходзіце»

    09 сакавіка, 2024

    Святлана Ціханоўская: «Шаноўныя сябры! Сёння дзень заснавання самага буйнога фармавання беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне – Палка Каліноўскага. Шаноўныя байцы, я хачу выказаць павагу вашай мужнасці і гераізму. Вы сталі сімвалам таго, як любоў да свабоды і імкненне да справядлівасці аб’ядноўваюць людзей нават у самыя жудасныя часы.

    З першых дзён расійскага ўварвання вы рушылі змагацца на самых складаных напрамках, каб захаваць не толькі незалежнасць Украіны, але і мару пра свабодную Беларусь. Дзякую вам за самаахвярнасць і захапляюся вашай рашучасцю. Бо кожны дзень на фронце гэта сапраўднае выпрабаванне. І я ганаруся тым, з якой годнасцю вы яго праходзіце: пад кулямі, артылерыйскімі абстрэламі, у акопах, без сну і адпачынку…

    Словы падтрымкі могуць здавацца чымсьці нязначным на фоне таго, што вы кожны дзень рызыкуеце самым дарагім, што маеце – сваім жыццём. Але я хачу, каб вы ведалі: для беларусаў Полк Каліноўскага значна больш, чым проста вайсковае фармаванне. Вы ўвасабляеце смеласць і годнасць нашага народа і даказваеце, што беларусы гатовыя дзейнічаць і нават ахвяраваць сабой, каб дамагчыся зменаў.

    Дзякуй вам за тое, што вы робіце. Беражыце сябе і вяртайцеся з заданняў жывымі і цэлымі.

    Мы чакаем вас з перамогай!

    Жыве Беларусь! Слава Украïні!»

    Апошнія навіны