• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з Хілары Клінтан

    18 лютага, 2024

    Сустрэча беларускай лідаркі з былой дзяржсакратаркай і першай лэдзі ЗША прайшла падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

    Перад панэльнай дыскусіяй, прысвечанай дэмакратычным рухам, Святлана Ціханоўская сустрэлася з Хілары Клінтан. Бакі абмеркавалі жахлівую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі на фоне смерці Аляксея Навальнага. Беларуская лідарка адзначыла, што сотні людзей знаходзяцца ў цяжкім стане і патрабуюць тэрміновага вызвалення. Асобна Святлана Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць актыўных дзеянняў з боку міжнародных структураў, каб атрымаць доступ да палітвязняў, якіх трымаюць у рэжыме інкамунікада і звестак пра якіх няма ўжо год.

    Таксама Ціханоўская і Клінтан абмеркавалі Стратэгічны дыялог «Беларусь-ЗША» і прызначэнне спецпасланніка па нашай краіне. Хілары Клінтан звярнула асаблівую ўвагу на тэму вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь рэжымам Лукашэнкі, і прапанавала дапамогу ў прасоўванні тэмы прыцягнення рэжыму і яго памагатых да адказнасці за злачынствы. Акрамя таго, Клінтан запрасіла Ціханоўскую далучыцца да мерапрыемстваў Clinton Global Initiative і выказала гатоўнасць акцэнтаваць увагу на беларускай павестцы ў ЗША і свеце.

    Акрамя таго, падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская сказала, што ў яе ёсць невялікі сюрпрыз: відэахроніка візіту Клінтан у Мінск у 1994 годзе. Падчас таго візіту Хілары Клінтан разам з жонкай Шушкевіча развозілі гуманітарную дапамогу па дзіцячых шпіталях і сустракаліся з кіраўніком балетнай трупы Нацыянальнага тэатру Валянцінам Елізар’евым. 

    Цікава, што Хілары Клінтан ніколі не бачыла гэтае відэа, але памятае падзеі тых дзён.

    Апошнія навіны