• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з гуртом Бі-2 у Вільні

    16 сакавіка, 2024

    Музыкі, якія паходзяць з Беларусі, падзякавалі дэмакратычнай лідарцы за падтрымку ў справе іх вызвалення з тайскай турмы. Ціханоўская ў адказ выказала словы павагі ад беларусаў за антываенную пазіцыю гурта – і папрасіла не забываць сваё паходжанне ды карані.

    Музыкі распавялі, што хацелі ў 2020-м выступіць з канцэртам каля Стэлы, але не паспелі. Ціханоўская пацікавілася, ці выступяць музыкі пасля перамогі ў Мінску – і атрымала станоўчы адказ.

    У Вільні адбыўся першы канцэрт музыкаў пасля падзеяў у Тайландзе, калі Бі-2 затрымалі на запыт расійскіх уладаў. Гурт прыйшлі паслухаць і падтрымаць шмат беларусаў – падчас выступу ў залі луналі бел-чырвона-белыя сцягі.

    На запрашэнне франтмэнаў гурта Лёвы і Шуры Ціханоўская засталася на канцэрт – музыкі прывіталі беларусаў са сцэны.

    Апошнія навіны