• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка не проста растаптаў нашу Канстытуцыю, ён яе згвалтаваў і пасадзіў у турму»

    15 сакавіка, 2024

    Сёння, у дзень Канстытуцыі, у Сейме Літвы праходзіць Канферэнцыя «Інвестыцыі ў доўгатэрміновую будучыню дэмакратычнай Беларусі: ключавыя стратэгіі рэформаў». Мерапрыемства прысвечанае абмеркаванню Канстытуцыі Новай Беларусі і 6 законапраектаў, падрыхтаваных у яе развіццё і дапаўненне. Агулам сабралася каля 70 удзельнікаў. 

    Беларуская лідарка выступіла на адкрыцці Канферэнцыі з прамовай: 

    «У Беларусі больш за паўтары тысячы палітвязняў. Я б дадала да іх ліку і Канстытуцыю. Канстытуцыя – палітвязень нумар 1. Яна стала першай ахвярай рэжыму. Лукашэнка не проста растаптаў нашу Канстытуцыю, ён яе згвалтаваў і пасадзіў у турму. 

    Беларусы добра разумеюць, што рэжым Лукашэнкі – гэта тупік. Аднак яны не заўсёды разумеюць альтэрнатыву. І яны прыходзяць да нас з пытаннем: якую Беларусь вы прапануеце?

    Праект новай Канстытуцыі, які распрацоўвалі юрысты, палітолагі і праваабаронцы, – гэта адказ на запыт грамадства. Нашыя эксперты не спыніліся і працягнулі працу над комплексным пакетам законаў і рэформаў. Я запрашаю беларусаў да ўдзелу ў працы над новай Канстытуцыяй, складаннем законапраектаў і будучымі рэформамі. Разам мы не толькі ўяўляем сабе новую Беларусь, але і закладваем яе падмурак».

    Апошнія навіны