• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская да Міжнароднага дня салідарнасці

    20 снежня, 2024

    «Салідарнасць – гэта магутная сіла, якая аб’ядноўвае людзей. І сённяшні дзень – добрая нагода, каб нагадаць адно аднаму пра важнасць узаемадапамогі і падтрымкі.

    Менавіта крызісныя моманты паказваюць нам, як шмат салідарнасці ў беларусах. Тое, як вы, мае дарагія, прыходзіце на дапамогу адно аднаму ў складаных сітуацыях, уражвае і натхняе працаваць надалей, як бы складана ні было. Вы падтрымлівалі лекараў падчас пандэміі, ладзілі летнікі для тых, хто выходзіў з вязніц пасля затрымання, стваралі дваровыя суполкі. Вы робіце гэта і цяпер: збіраеце грошы цяжкахворым, пішыце лісты палітвязням, ствараеце адукацыйныя ініцыятывы і ладзіце бясплатныя заняткі для дзетак.

    Вашае адзінства штодзённа даказвае: светлыя часы абавязкова прыйдуць. Не забывайце пра тое, як многа мы можам зрабіць, калі трымаемся разам. Салідарнасць – нашая суперсіла ў барацьбе за сваю краіну і будучыню».

    Апошнія навіны