Ціханоўская: «За гады знаходжання ва ўладзе рэжым дэвальваваў асноўны закон гэтак жа моцна, як рубель. Таму сёння размовы пра ўрачыстасць дэмакратыі ў краіне гэтак жа фальшывыя, як нядаўнія безвыбары ці апавяданні прапаганды аб квітнеючай «сацыяльнай» дзяржаве.
Беларусі важна мець працуючую Канстытуцыю, якая абараняе людзей, а не ператварае іх у закладнікаў сістэмы. Таму мы прапанавалі сваё бачанне Канстытуцыі, якая гарантуе беларусам захаванне правоў і свабодаў. Акрамя таго, сёння ў Вільні праходзіць Канферэнцыя, дзе беларускія і міжнародныя эксперты абмяркуюць пакет законаў для новай Беларусі. Каб прапановы адпавядалі еўрапейскім стандартам, мы рыхтавалі іх разам з міжнароднымі партнёрамі. І пастараліся пераняць самыя сучасныя дэмакратычныя практыкі.
Адрозненне нашага падыходу ад падыходу рэжыму ў тым, што мы імкнемся да адкрытага дыялогу. Таму кожны ваш водгук, кожная прапанова па паляпшэнні законапраектаў і Канстытуцыі мае вялікае значэнне. Яны дапамагаюць ствараць будучыню для кожнага з нас. Бо дэмакратычнае грамадства ад дыктатуры адрозніваецца, у тым ліку, тым, што сапраўдныя перамены прыўносяць у жыццё звычайныя людзі, а не жменька палітыкаў, якія засядаюць у рэзідэнцыі.
Я заклікаю вас не заставацца ў баку. Далучайцеся да абмеркавання на платформе «Новая Беларусь», дзяліцеся думкамі і дасылайце свае прапановы на пошту constitution@tsikhanouskaya.org або ў @AskOffice_Bot. Толькі разам мы зможам пабудаваць краіну, дзе правы чалавека не проста заяўляюцца на паперы, але і рэалізуюцца ў жыцці».